Найти
26.03.2018 / 18:2214РусŁacБел

Как 100-летие БНР отмечали в Вильне

У літоўскай сталіцы ў гэтыя дні адзначаецца стагоддзе дзяржаўнасці Беларусі. 24 сакавіка адбылося святочнае шэсце ў Старым горадзе, адкрыццё «вуліцы Полацкай», а таксама святочны беларуска-літоўскі канцэрт, піша Delfi.

У суботу адбылося святочнае шэсце ад вуліцы Тоторо да Ужупіса і адкрыццё шыльды з беларускай назвай вуліцы Полацка. Таксама была адкрыта выстава фотаздымкаў, а ўвечары адбыўся святочны канцэрт. У нядзелю, 25 сакавіка, ушануюць памяць дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі на могілках Расу ў Вільні і ў касцёле Св. Барталамея. Увечары таго ж дня ў сталічнай ратушы адбудзецца ўрачысты прыём.

Фота: Delfi.

Фота: Delfi.

Фота: Delfi.

Фота: Delfi.

Святкаванні 100-гадовага юбілею арганізаваны сумеснымі высілкамі Беларускага дома правоў чалавека імя Б.Звазскова, грамадзянскай кампаніяй «Еўрапейская Беларусь», моладзевай асацыяцыі StudAlliance, таварыства беларускай культуры ў Літве, студэнцкім прадстаўніцтвам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, а таксама беларускімі і літоўскімі грамадскімі дзеячамі, пры падтрымцы Вільнюскага гарадскога самакіравання, Сейма Літоўскай Рэспублікі і Цэнтра Усходне-Еўрапейскіх даследаванняў (EESC).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930