Как День Воли отметят белорусы Вильнюса
Апублікавана праграма святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да ўгодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Праграма:
23 сакавіка
13:00 - 15:00 - Беларуска-літоўская канферэнцыя «Літва і Беларусь: 100 год таму і цяпер» у Сейме Літоўскай Рэспублікі. Уваход па папярэдняй рэгістрацыі і запрашэннях. Спасылка на рэгістрацыю:
Адрас: Гедыміна (Gedimino pr.) 53
24 сакавіка
18:30 - 19:00 - Фота-выстава «80-ыя ўгодкі БНР у Менску, 1998», Malonu g.
20:00 - 22:00 - сьвяточны канцэрт пры ўдзеле беларускага гурту «PAWA». Адрас: Завальная (Pylimo g.) 21B (бар «Paviljonas»)
25 сакавіка
10:30 - 11:00 - Ушанаваньне памяці дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі на могілках Росы. Адрас: Rasų g. 32
12:00 - 13:30 - Служба ў памяць пра дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі ў касцёле Св. Барталамея ў Зарэччы. Адрас: Зарэчная (Užupio g.) 17
15:00 - 17:00 - Урачысты юбілейны прыём у гарадской Ратушы пры ўдзеле высокіх гасцей, канцэрт і святочны фуршэт. Уваход па папярэдняй рэгістрацыі і запрашэннях. Спасылка на рэгістрацыю
Адрас: Вялікая (Didžioji g.) 31
Святкаваньне 100-гадовых угодкаў арганізаваныя сумеснымі намаганнямі Беларускага Дома Правоў чалавека імя Б.Звозскова, моладзевай асацыяцыяй «StudAlliance», Таварыства беларускай культуры ў Літве, Студэнцкага Прадстаўніцтва Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта, а таксама беларускімі і літоўскімі грамадзкімі дзеячамі, пры падтрымцы Віленскага гарадскога самакіравання, Сейма Літоўскай Рэспублікі і Цэнтра Усходне-Эўрапейскіх даследаваньняў (EESC).