Найти
13.03.2018 / 13:083РусŁacБел

Историк Игорь Мельников собирает средства на издание книги «Забытый корпус»

Ігар Мельнікаў распачаў збор сродкаў на выданне ўнікальнай кнігі «Забыты корпус. Гісторыя польскага войска на Бабруйшчыне ў 1918, 1919 — 1920 гадах», прысвечанай гісторыі знаходжання частак Першага польскага корпуса, а потым і Вялікапольскай дывізіі на тэрыторыі Бабруйшчыны ў акрэслены перыяд.

Падтрымаць гэты цікавы праект, можна на сайце talaka.org. Збор працягваецца да пачатку красавіка 2018 года. Новая кніга беларускага гісторыка Ігара Мельнікава — гэта больш за 200 старонак унікальных фактаў вайсковай гісторыі Беларусі і Польшчы, а таксама каля 300 архіўных і сучасных здымкаў, большасць з якіх публікуюцца ў Беларусі ўпершыню.

Галоўная мэта гэтага выдання — распавесці чытачам гісторыю стварэння і дзейнасці Першага польскага корпуса на тэрыторыі Беларусі, апісаць тыя факты, пра якія раней не ўзгадвалі айчынныя даследчыкі і навукоўцы. Перыяд, калі гэтая вайсковая фармацыя знаходзілася на тэрыторыі нашай краіны, адзін з ключавых у беларускай гісторыі. Менавіта ў сакавіку 1918 года была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі — дзяржавы, без якой не было б створана савецкая Беларусь. БНР стала першай у ХХ стагоддзі спробай беларусаў заявіць пра жаданне жыць у незалежнай дзяржаве. Факт яе стварэння заклаў падмурак, на якім ужо ў канцы ХХ стагоддзя паўстала незалежная Рэспубліка Беларусь. Якую палітыку абрала камандаванне Першага польскага корпуса ў дачыненні да беларусаў і іх краіны? За што змагаліся польскія легіянеры ў 1918 годзе? Як ацэньвалі польскія камандзіры вартасць Бабруйскай крэпасці? Як БНР ставілася да войска Доўбар-Мусніцкага? На гэтыя і іншыя пытанні вы знойдзеце адказы ў кнізе «Забыты корпус».

Падзеі польска-бальшавіцкай вайны на Бабруйшчыне — гэта таксама малавывучаны аспект беларускай гісторыі. У новым выданні аўтар паспрабаваў абагульніць вядомыя факты, а таксама знайшоў і апрацаваў значную колькасць новых дакументаў, матэрыялаў і ўспамінаў, якія дапамагаюць зразумець тыя падзеі менавіта з беларускага пункту гледжання.

Варта падкрэсліць, што Ігар Мельнікаў прысвяціў сваю новую кнігу 100-гадоваму юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама роднаму для яго Бабруйску.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера