Найти
25.01.2018 / 15:18РусŁacБел

Конференция «Национальный суверенитет (1918—2018): идея и политическая практика» пройдет в Минске в мае. Заявки принимают до 15 марта

VІI Мінская канферэнцыя Інстытута «Палітычная сфера» Нацыянальны суверэнітэт (1918—2018): ідэя і палітычная практыка

Дата правядзення: 18—19 траўня 2018 года.

Заяўкі прымаюцца да 15.03.2018.

1918 год змяніў увесь рэгіён Усходняй Еўропы. Руйнаваліся імперыі і паўставалі новыя дзяржавы, перакройваліся межы і кансалідаваліся нацыі. Ідэя суверэнітэту і незалежнасці набывала палітычнае ўвасабленне. Для адных нацый больш паспяховае (Літва, Латвія, Польшча), для іншых — менш (Беларуская Народная Рэспубліка, Украінская Народная Рэспубліка). Дыскусіі пра суверэнітэт на гэтым, аднак, не спыніліся, яны заставаліся важнымі ўсё ХХ стагоддзе, былі ўзнятыя на новы ўзровень з распадам сацыялістычнага блоку і СССР (1990—1991) і зноў набылі актуальнасць пасля пашырэння ЕС у 2004 годзе. Ва ўмовах новых выклікаў бяспецы і міру ва Усходняй Еўропе з пачаткам у 2014 годзе ўкраінска-расійскага канфлікту, абвастрэннем стасункаў Расіі з ЕС і ЗША, праблемы суверэнітэту, яго межаў і трываласці, зноў патрапляюць у цэнтр увагі.

Канферэнцыя мае на мэце сістэматызаваць ідэю і практыку суверэнітэту ва Усходняй Еўропе, як у кантэксце 100-гадовага юбілею паўставання нацыянальных дзяржаў, так і ў кантэксце сучасных палітычных і геапалітычных выклікаў.

Асноўныя тэмы для разгляду:

  1. 1918 год: ідэя суверэнітэту і яе значэнне ў паўставанні новых нацыянальных дзяржаў ва Усходняй Еўропе.
  2. Ідэя суверэнітэту, палітычны канфлікт з цэнтрам, аднаўленне нацыянальных дзяржаў і распад СССР, 1990-1991.
  3. Нацыянальны суверэнітэт ва Усходняй Еўропе: выклікі пашырэння ЕС у 2004 годзе.
  4. Дзяржаўны суверэнітэт ва Усходняй Еўропе — змены падыходаў і выклікі пасля 2014 года.

Працоўныя мовы канферэнцыі — беларуская, руская, англійская, польская, украінская.

Для падачы заяўкі на ўдзел у канферэнцыі запоўніце форму рэгістрацыі.

Калі маеце нейкія пытанні, просьба звяртацца на [email protected].

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера