Найти
10.01.2018 / 10:33РусŁacБел

В Радошковичах 350 домов; из них 100 «богатых» и 250 бедных… О чем писала «НН» 110 и 10 лет назад

У Радашковічах 350 дамоў; з іх 100 «багатых» і 250 бедных. Я сказаў «багатых», але гэта не значыць, быццам яны мелі тысячы: у беларусаў кожнага, хто заўсягды мае яду, сыты, называюць «багатыром», а бедным лічыцца такі, што сягоння з’еў, ды не ведае, ці будзе што есці заўтра.

«НН». №1. 1908

Прадпрымальнікі дэманстравалі на праспекце і плошчы Незалежнасці. Колькасць пратэстоўцаў дасягала 5000 чалавек.

Акцыя за адмену ўказа Лукашэнкі №760, які забараняе прадпрымальнікам мець наёмных рабочых, пачалася а 12 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы. На пляцы не­за­доў­га перад мітынгам быў заліты каток, дзе пра­хо­дзілі ней­кія гулянні для школьнікаў пад эгідай БРСМ. Коўзанка займала большую частку плошчы, таму мітынгоўцам было цеснавата.

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Менгарвыканкама Аляксандр Найдзенка паведаміў, што па факце несанкцыянаваных вулічных маніфестацыяў распачатая крымінальная справа.

Ніхто не чакаў, што акцыя 10 студзеня бу­дзе настолькі масавай і рашучай і што да прад­прымальнікаў далучыцца столькі лю­дзей на вуліцах.

«НН». 10 студзеня 2008

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930