Найти
05.01.2018 / 12:542РусŁacБел

Презентация книги Игоря Мельникова «20 dywizja piechoty» — 12 февраля

У міжнародным выдавецтве «Edipresse Polska» убачыла свет кніга вядомага беларускага гісторыка Ігара Мельнікава, прысвечаная гісторыі 20-й «беларускай» дывізіі пяхоты Войска Польскага. Выданне выйшла ў серыі «Вялікая кніга польскай пяхоты». 

Кніга, выдадзеная на польскай мове, прысвечана гісторыі палкоў, якія ўваходзілі ў склад узгаданай вышэй вайсковай часткі. Гутарка ідзе пра 78 полк слуцкіх стральцоў, 79 полк слонімскіх стральцоў імя Льва Сапегі, 80 полк навагрудскіх стральцоў. Нагадаем, што ў міжваенны час 20-я пяхотная дывізія польскага войска дыслакавалася ў раёне Баранавічы—Слонім і ў выпадку вайны з Савецкім Саюзам павінна была змагацца ў ДАКах Баранавіцкага ўмацаванага ўчастка.

У кнізе «20 дывізія пяхоты» змешчана вялікая колькасць не вядомых у Беларусі здымкаў і матэрыялаў, узятых з польскіх архіваў, збораў польскіх даследчыкаў, а таксама прыватнага архіва аўтара — беларускага гісторыка Ігара Мельнікава.

Варта таксама адзначыць, што даследчык апрацаваў вялікую колькасць гістарычных матэрыялаў, знойдзеных у беларускіх і замежных архівах. Так, напрыклад, была сабрана падрабязная інфармацыя аб біяграфіі ўсіх трох камандзіраў узгаданых палкоў. Асаблівую цікавасць ўяўляюць факты з жыцця камандзіра 79-га пяхотнага палка, палкоўніка Канстанціна Забароўскага, які ў сярэдзіне 1930-х гадоў з’яўляўся вайсковым аташэ Амбасады Польшчы ў Маскве. Падчас бітвы пад Млавай ён праявіў сябе як выдатны, дасведчаны афіцэр і стратэг.

«Для мяне была справай гонару зрабіць гэтую кнігу. Канешне, гэта выклік, пісаць на замежнай мове, але я валодаю ангельскай, нямецкай і польскай мовамі і актыўна карыстаюся імі пад час сваіх гістарычных даследаванняў. Я зрабіў кнігу пра беларускіх жаўнераў Войска Польскага, пра іх мужнасць і гераізм, адданасць і самаахвярнасць. Я хачу, каб пра гэтых людзей ведалі і ганарыліся іх подзвігам і ў Беларусі і ў Польшчы. Варта памятаць, што ворагі называлі гэтую дывізію «жалезнай», а польскае камандаванне неафіцыйна называла яе «беларускай». Тых герояў ужо няма з намі, але ёсць іх гісторыя і мы, беларусы, павінны ганарыцца, што менавіта нашыя суайчыннікі былі аднымі з тых, хто яшчэ ў верасні 1939 года сказаў Гітлеру «Не».

Прэзентацыя кнігі «20 dywizjapiechoty« з серыі «Wielkaksięgapiechotypolskiej« адбудзецца 12 студзеня 2018 года ў 19-00 у Галерэі TUT.BY (г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 57). Уваход вольны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера