Найти
20.12.2017 / 14:023РусŁacБел

Прэзентацыя зборніка вершаў 15-гадовага Янкі Каліноўскага — 22 снежня

Беларускі саюз дызайнераў (вул. Брылеўская, 14). 19:00.

22 снежня адбудзецца прэзентацыя дэбютнай кнігі вершаў «Падслуханае сценамі шматпавярховак» маладога аўтара Янкі Каліноўскага, народжанага ў ХХІ стагоддзі.

Творы Янкі вызначаюцца шчырасцю перажыванняў, багаццем літаратурных і музычных адсылак, пераважна мінорным настроем і лёгкім уплывам эстэтыкі неадэкадансу.

Акрамя аўтара ўдзел у імпрэзе возьмуць паэт Віктар Жыбуль, які рэдагаваў кнігу, і Фёдар Жывалеўскі, саліст гурта «Голая манашка», які праспявае некалькі песняў.

«Ведаеце, я даволі даўно публікую свае вершы ў сацыяльных сетках, дзе атрымліваю, у асноўным, пазітыўны фідбэк, — кажа Янка. — Дык вось анлайн-чытачы пачалі ў жарт запытвацца: «Янка, калі зборнік, калі зборнік ужо?». У пэўны момант літаральна ў галаву стрэльнула — вось зараз. Або зараз, або ўжо праз вельмі доўгі час!»

Малады аўтар натхняецца паэзіяй Багдановіча, Караткевіча, Жыбуля і раманамі Рэмарка: «Адчуваю ў іх пульсаваньне жыцця!»

Сачыць за дэталямі імпрэзы можна на старонках падзеі ў Фэйсбуку і Укантакце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930