Найти
19.11.2017 / 10:4484РусŁacБел

Светлана Куль отвечает Роману Урбановичу: Опять те же грабли?

Не люблю дыскутаваць, ацэньваць і спрачацца. Кожны чалавек мае права на ўласнае бачанне сусвету, на ўласную карціну таго, што адбываецца з ім, яго краінай ці яго народам. Але артыкул Рамана Урбановіча «Што беларусы прапануюць Пачобуту», надрукаваны у НН, мяне зачапіў. І зачапіў тым, што на гэтыя граблі беларусы ўжо неаднойчы наступалі. Маё пакаленне, у тым ліку. У канцы 1980 — на пачатку 1990-х вяліся доўгія і палкія дыскусіі пра тое, як беларусам ладзіць свае ўзаемадачыненні з тымі, хто, жывучы на беларускіх землях, не лічыць сябе беларусам. У цэнтры такіх спрэчак і абмеркаванняў найчасцей былі рускамоўныя жыхары Беларусі, якія не дэкларавалі сваю прыналежнасць да беларускай культуры ці беларускага этнаса. У артыкуле Рамана Урбановіча гэтае пытанне пастаўлена ў дачыненні да палякаў. Паспрабую прасачыць ход думак аўтара артыкула і паказаць, дзе знаходзяцца тыя самыя «граблі», якія ён зноў прапануе беларусам.

Я не буду ўжываць слоў кшталту «дыспазіцыя», «пойнт», «гамаглосны». Магу, але не хачу. Думаю, і без іх можна данесці да чытача сваю думку.

Раман Урбановіч робіць спробу спрагназаваць ці спраектаваць узаемадачыненні «грамадзянскай нацыянальнасці» і «этнічнасці» адносна «беларускага кантэксту». Ужо гэты пасыл выклікае некалькі пытанняў. Што такое «беларускі кантэкст»? Рэальная сітуацыя, якая сёння існуе ў Беларусі, у яе культуры, моўным асяроддзі, міжнародным статусе і эканоміцы, ці нейкі гіпатэтычны вобраз беларускасці, які сфармаваўся ў свядомасці аўтара? І калі другое — наколькі гэты вобраз адэкватны? Філосаф, праўда, заўважае, што «Разважанні» абсалютна ўмоўныя і адарваныя ад рэчаіснасці…» Тады на падставе чаго акрэсліваўся «беларускі кантэкст»?

Галоўны пасыл аўтара, як мне падалося, у наступным. Калі беларусы хочуць стварыць «грамадзянскую супольнасць», яны не павінны яе падмяняць «этнічнай супольнасцю», не ставіць небеларусаў у становішча «іншых», «горшых», «другасных», разглядаць польскую мову і ідзіш як раўнапраўныя сродкі камунікацыі побач з беларускай, а творы, напісаныя на іх, як арганічную частку культуры супольнай грамадзянскай супольнасці. У прынцыпе, калі б Раман Урбановіч напісаў такую адну фразу, было б дастаткова, і не трэба было разважанняў пра «дыскурсы», «рэтраспектыўную тэлеалогію» і «агентнасць ідэнтыфікацыі». Прапанаваная схема, бачанне перспектыў нашага народа і нашай краіны маглі б быць цікавымі і прымальнымі. Але. Але калі б не той самы «беларускі кантэкст», які «адарваны ад рэчаіснасці».

Найперш адзначу, што мадэль, якую прапануе Раман Урбановіч, у рэальнасці не працуе нідзе і ніколі. У сусветнай гісторыі няма прыкладу, калі б пабудова «грамадзянскай супольнасці» адбывалася без працэсаў асіміляцыі, нівеліроўкі этнічных ці расавых адметнасцяў. Калі тытульнай нацыі не існавала ці яна была не ў стане прапанаваць іншым этнасам прывабную культурную прастору і сацыяльную перспектыву, працэс стварэння «грамадзянскай супольнасці» усё роўна прыводзіў да ўзнікнення супольнай свядомасці, якая мела прыкметы свядомасці этнічнай (паўночныя амерыканцы, канадцы, аўстралійцы).

У адносінах да беларускага кантэксту гэтая мадэль не можа спрацаваць яшчэ і ў сувязі з цяперашнім этапам нашага станаўлення як нацыі, адметнай этнічнай супольнасці. З 90-х гадоў мінулага стагоддзя беларусы пачалі тое, што можна акрэсліць як «культурную Рэканкісту». Мы вяртаем сваё, разбудоўваем нашую культурную прастору, пры гэтым уваходзячы ў межы культурных традыцый суседзяў, якія раней за нас падзялілі супольную гістарычную спадчыну і стварылі «грамадзянскія супольнасці» на падставе «супольнасці этнічнай». Надзённым пытаннем для нас — тых, хто дбае пра будучыню «беларускага кантэксту» цяпер, з’яўляецца акурат не пільнае адсочванне роўнасці ўсіх этнічных супольнасцяў у межах Рэспублікі Беларусь (гэта гарантавана заканадаўствам, і так ці інакш будзе захоўвацца), а выбар саюзнікаў, якія разам з намі гэтую Беларусь пабудуюць.

Мерай «нашасці» ці «другаснасці» у дадзенай сітуацыі можа быць стаўленне небеларусаў да беларускай культуры, мовы, беларускай нарацыі — таго, што прапануе тытульны этнас, які жыве на гэтай зямлі. Будучыня гэтай зямлі акрэсліваецца менавіта ў сувязі з гістарычным вопытам, ментальнасцю, асаблівасцямі побыту і традыцый тытульнага этнасу, беларусаў. (Калі толькі зноў суседзі не навяжуць свой выбар.) Калі гэты выбар адпавядае іншым этнасам, якія жывуць на беларускай зямлі, яны стануць часткай «грамадзянскай супольнасці».

Нашы палякі, жыды, рускія, украінцы не могуць не быць беларускімі — бо яны, каб збудаваць «грамадзянскую супольнасць», гатовыя падтрымаць менавіта беларускі праект.

У 90-х гадах мы ўжо мелі магчымасць паспрабаваць збудаваць незалежную Беларусь на падставе ідэі «грамадзянскай супольнасці» без дамінацыі беларускага дыскурсу (ужыла такі тэрмін!). Хацелі, як лепей, а выйшла, як заўсёды (с). Ізноў дастаць тыя ж граблі?

Святлана Куль

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930