Найти
16.11.2017 / 21:3659РусŁacБел

Бог или дьявол? Кто победит в битве за Беларусь? На презентацию романа Северинца собралось аж 300 человек

Гэты раман Павел Севярынец пісаў 12 гадоў. Былі самыя розныя гісторыі, калі рукапіс «Беларусаліму» канфіскоўвалі сілавікі. Потым нейкім цудам кніга зноў вярталася да Паўла.

«Па-над гатэлем «Беларусь» задрыжэла халодная зорка. Ледзь бачная кропля святла. Слязінка ў прадонні. Чалавек у чорным спінжаку, які стаяў на Траецкім мосце праз Свіслач, плюнуў уніз. Маленькі згустак цяпла аддзяліўся ад цела і праз імгненне пацалаваў цемру», — так пачынаецца твор Севярынца.

На прэзентацыю кнігі ў бізнэс-цэнтр «Вікторыя» прыйшло каля 300 чалавек. Калі ты не Горват, ці Марціновіч, то хто яшчэ можа пахваліцца такой аўдыторыяй чытачоў? Людзі розныя: маладыя пары-вернікі з дзецьмі ці цяжарныя, ёсць барадатыя хіпстары, сівыя мужчыны ў гальштуках, сціплыя жанчыны ў доўгіх спадніцах.

Сам Павел Севярынец на сцэне ў чорным пінжаку, белай кашулі, без гальштука ці мятліка, затое з бел-чырвона-белым значакам на лацкане. Прэзентацыя толькі пачалася, а зала ўжо выбухала апладысментамі, асабліва актыўнічаў маладафронтавец Зміцер Дашкевіч.

Найперш Севярынец падзякаваў таму, без каго «не было б ні мяне, ні гэтай кнігі». Гэтае прысвячэнне было Госпаду Богу. Наступныя падзякі былі маме Паўла Таццяне, якая прыехала з Віцебска, і сястры Ганне.

«Я зразумеў, якую кнігу я мушу напісаць», — адзначыў Севярынец. Агулам «Беларусалім» будзе складацца з трох частак. Сам Павел самаіранічна параўнаў прэзентацыю кнігі з «Уладаром пярсцёнкаў». Маўляў, фільмы гэтай серыі Толкіна таксама выходзілі не адразу, а каб заахвоціць гледача/чытача.

Пра што кніга? «Пра апошнюю бітву дабра і зла. Пра жыццё, пра каханне, пра здраду», — кажа аўтар. 

Урывак з кнігі зачытвала жонка Паўла Вольга, яна выйшла на сцэну ў смарагдавай сукенцы. Бачна, што Воля ўжо не на першым месяцы цяжарнасці. Паўлава жонка расказвала кранальную гісторыю, як ёй даводзілася праносіць мужу асадку падчас адседак на Акрэсціна: «Засоўвала асадку ў буханку хлеба, ці, прабачце, туалетную паперу, каб Павел мог працягваць пісаць».

Зміцер Дашкевіч парваў публіку фразай: «Раман я не чытаў, але адабраю». Затое апавёў пра тое, як насіў Севярынцу яйкі і крабавыя палачкі з Чэрвеньскага рынку, калі аўтар пісаў твор. Падчас выступу Дашкевіча на сцэну выскачылі яго дзеці — Мара і Давід. Публіка на гэткую дзіцячую непасрэднасць адрэагавала вельмі цёпла.

Пасля імпрэзы да Севярынца пацягнулася доўгая чарга па аўтографы.

Зміцер Панкавец

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера