Написать новость
Найти
0
Jorg / ответить
09.10.2017 / 16:34
Dobra napisana!
0
Час ляціць / ответить
09.10.2017 / 16:47
Напэўна ўпершыню згаджаюся зь Віталём па ўсіх пунктах...
0
Дзядьзька ў Вiльнi / ответить
09.10.2017 / 16:54
Палiткарэктнасць - гэта калi нельга называць рэчы сваiмi iмёнамi.
0
Анатоль Сідарэвіч / ответить
09.10.2017 / 17:11
Віталь, добрае параўнанне палікарэктнасці з сацрэалізмам. І адно, і другое ствараюць іншую раэльнасць. Але падабенства іх шырэйшае.
Камуністычныя ідэолагі навязвалі, абавязвалі чытаць творы сацрэалізму ў школах і ВНУ. Асобныя творы сацрэалізму падносіліся маладым пісьменнікам як узоры і як прадмет пераймання.
Так і паліткарэктнікі навязваюць нам свой свой спсаб мыслення і выпрацоўваюць для нас эталоны паводзін. 
Але нельга бяконца ціснуць, вымагаць, навязваць. Як ляснуўся сацрэалізм, так ляскаецца і паліткарэктнасць. Зрэшты, Ты гэта паказаў. Трамп, Альтэрнатыва для Нямеччыны, Народны фронт у Францыі (ніколі ў яго не было такога працэнту галасоў, як сёлета), тая ж Шведская дэмакратыя...  
4
Ганьба прагніўшаму палітбюро! / ответить
09.10.2017 / 17:20
У мяне ёсць пару заўвагаў:
1 - Цыганкову відаць не доўга засталося працаваць на РС :)
2 - Зараз у ЭЗ прасоўваюць закон пра hate speach у сац. сетках, таму пра кёльн больш нічога не даведаемся.
0
Юрась / ответить
09.10.2017 / 17:48
Гэта не паліткарэктнасць, гэта цэнзура
0
ParaBellum / ответить
09.10.2017 / 18:18
   Уся справа ў тым, што трэба разумець, што дэмакратыя прадугледжвае канкурэнцыю розных ідэялогіяў. Але дэ-факта толькі адна зь іх -- лібералізм стала ня толькі лічыцца адзіна пажаданай, але і адзіна слушнай. Але ж гэта адна з многіх ідэялогіяў. А калі наступае гегемонія адной ідэалогіі, а іншыя стыгматуюцца, то гэта называецца таталітарызмам. І таталітарны лібералізм -- гэта ўжо не аксюмарон, гэта рэальнасьць. І як і ўсе ідэалогіі, калі яны дасягаюць сваіх мэтаў, то не самараспускаюцца, а займаюцца паранаідальным капаннем. Перазраваюць і становяцца шкоднымі, выраджаюцца. Цяперашні лібералізм -- гэта фактычна лібертаж, ужо не нясе карысьці, а наадварот, разбурае грамадства. А кансерватызм, калі калісьці раней быў шкоднай зьявай, што тармазіла грамадзтва, то цяпер наадворот -- адзіны сродак адцягнуць грамадзтва ад бездані рэнегацыі і нігілізму.
   Сучасны лібералізм -- вораг свабод і правоў чалавека, уступае ў дысананс з Усеагульнай Дэкларацыяй Правоў Чалавека. Хоча стварыць штучную роўнасьць коштам асноўных свабодаў, асабліва свабод слова, меркаванняў, сумлення. Як і фашызм і камунізм ён спрабуе стварыць "новага чалавека", "новую мараль", усё разбурыць і заняцца сацыяльным эксперыментам. Гэта ўжо трэці "сацыяльны эксперымент" за апошнія 100 год.   Трэба разумець, што СМІ -- гэта ў сучасным сьвеце значна большая ўлада (фактычна) чым любая іншая. А абсалютная большасьць СМІ -- леваліберальныя. Гэта несумленная канкурэнцыя. Як у СССР і Трэцім Райху, у многіх заходнееўрапейскіх краінах ідэялогія стала элементам навучання ў школах.
   Такім чынам лібералізм як ідэялогія стала абавязковай. І гэта ўжо ўсё больш не дэмакратыя.
0
Алістар / ответить
09.10.2017 / 18:29
Паліткарэктнасць і ёсць форма цэнзуры. Паскудства, якое працяла ўсе сферы нашага жыцця.

0
Візьму твій бограч / ответить
09.10.2017 / 18:44
мала каго хвалю, але тут здымаю капялюш і кланяюся перад аўтарам.
параўнанне з сацрэалізам вельмі дасціпнае і трапнае.
дзякуй сп. Віталь!
0
Puszczanski pan / ответить
09.10.2017 / 19:44
ParaBellum, згодны, ды толькі хачу дадаць што гэта трэці ЛЕВЫ па сваёй сутнасці сацыяльны эксперымент.
0
Puszczanski pan / ответить
09.10.2017 / 19:46
Вельмі рады за пана Віталя. Некалі даўно, калі мы пазнаёміліся, мне падалося, што ён адзін з тых, хто навязвае гэтыя паліткарэктныя каштоўнасці. І зараз мне вельмі прыемна ад таго што я тады памыліўся.)
0
журавинка / ответить
09.10.2017 / 20:12
"... появляются целые зоны закрытые для анализа и критики . " Это про Беларусь . И "политкоррекность" западных политиков по отношению к нарушению прав человека в нашей стране просто зашкаливает .
0
Мордехай В. / ответить
09.10.2017 / 20:33
Калі ўсе "гіспанцы" - нельга пісаць што каталаны, касцільцы ці галісійцы. Калі ўсе "шведы" - сіметрычна, нельга выдаваць этнічнае паходжанне шведаў.Гэта не толькі аб PC, але і што ў вас кропка адліку. Калі нацыя = сукупнасць грамадзян, правільна робяць што не паказваюць. Логіка працук. Калі культура <> нацыі, тады ж і ў нас пытвннечка, хто там чый брат.
2
Мордехай В. / ответить
09.10.2017 / 20:58
Вось вам прыклад палмткарэтнасці. Белы чалавек забіў 50+ людзей з аўтаматачнае зброі і ніхто не кажа, што гэта тэрарызм. Ён проста з глуздоў паехаў, але.Панове, захад будуецца па прынцыпу адзіных правілах для ўсіх. І для Свэнаў і для Махмудаў. Можа гэта ня вельмі добра, але яны выбралі гэты шлях. І вы яго ж за гэта дасягненне крытыкуеце. Але альтэрнатыва - розныя правілы для розных катэгорый. Тое самае каставае грамадства, савок. Вам ён не падабаецца, ён відавочна прайграе, але вы прапануеце яго як добрую альтжрнатыву. Бо калі б СССР кіравалм разумныя а не чэсныя, было б ого-го. Вызначайцеся, калі ласка.
4
Кнехт / ответить
09.10.2017 / 21:08
Віталь, вядома, мае рацыю.
Але нома сапіенс выжыў, згуртаваўшы слабых. Так і чалавецтва выжыве, згуртаваўшы розных.
Тым болей, што хутка праблема нараджэння дзетак перастане быць абавязкам жанчын і сэкс аддзеліцца ад функцыі працягвання рода. Трах стане толькі асалодаю жыцця, пагэтаму адпадзе пытанне "хто з кім" ...
2
Сяргей Ваганаў / ответить
09.10.2017 / 23:40
Цікава напісана, але я, шчыра кажучы, не зразумеў, якім бокам паліткарэктнасць, як прынцып у адносінах да тых ці іншых сацыяльных, этнічных і г.д. груп, датычная да складаных з'яваў у грамадскім жыцці. Ды яшчэ чымсьці нагадвае сацыыялістычны рэалізм, бо стварае "альтэрнатыўную рэальнасць" і "абнуляе індывідуальнасць". З такой логікай ці не самым паліткарэктным у ХХ стагоддзі быў Сталін, які стварыў "альтэрнатыўную рэальнасць" для чачэнцаў, крымскіх татараў.. і "абнуліў індывідуальнасць"... Паралель, зразумела, кульгае, бо на той час нават паняцця такога не было. Але нарадзілася яно якраз з крывавых падзей ХХ стагоддзя...
Як мне падаецца, палткарэктнасць і на асабістым узроўні і на грамадскім, і на ўзроўні дзяржаўнай палітыкі не тое што ня шкодная, але проста неабходная з'ява, бо свет можа ізноў апынуцца на мяжы катастрофы, чалавецтва -- абнуліцца да сапраўднага "нуля", па прыкладзе таго, як "абнуліў індывідуальнасць" сумнавядомы "непаліткарэктны" Брэйвік... Могуць запярэчыць, маўляў, ён і ёсць прадукт паліткарэктнасці. У нейкай ступені так, калі лічыць паліткарэктнасць неад'емнай часткай дэмакратыі. Дык можа хто назаве альтэрнатыву? Ёсць альтэрнатыва, пры якой Брэйвікамі становяцца ўжо не асобы, а суцэльныя дзяржавы... 
Я не веру ў тое, што паліткарэктнасць замінае казаць праўду, у змаганні дабра са злом станавіцца на бок дабра, на бок справядлівасці. Замінае казаць пра мігрантаў з Самалі, што яны не гатовыя да дэмакратыі, мо толькі з іншых абставінаў, чым беларусы... Ці падтрымліваць Ізраіль у барацьбе з палестынскім тэрарызмам... Ці аналізаваць і шукаць вырашэння праблем злачыннасці нават з улікам яе этнічных колераў, але без "абнулення індывідуальнасцяў"... Паліткарэктнасць -- гэта не баязлівасць, не страусіная звычка хаваць галаву ў пясок. На маю думку, яна -- моцны інструмент вырашэння сучасных праблем. Толькі вось карыстацца ім трэба ўмець...
5
Алесь Астроўскі / ответить
09.10.2017 / 23:45
Цыганкоў: "погляды значнай колькасьці людзей ... кімсьці лічацца «непрагрэсіўнымі»".
- - -
Давайце правядзем тэст на "свабоду думкі" самаго аўтара. Будзем чакаць ад Цыганкова адказу на пытаньне: Хто канкрэтна гэтыя "кімсьці"?

0
Andrej Kažemaks / ответить
10.10.2017 / 00:01
Трэба быць карэктным ва ўсім і з усімі. Прыстаўка паліт- зусім недарэчная. Пры бярэце яе, і ўсё стане на свае месцы.
0
Дзед Банзай / ответить
10.10.2017 / 09:52
Добрымі намерамі выбрукавана дарога ў пекла, паліткарэктнасцю выбрукаваны кароткі шлях да гэтага самага пекла.
1
Рыгор / ответить
10.10.2017 / 14:39
Дзякуй, Віталь. Вы найбольш цікавы з беларускіх журналістаў. Пагажаюся з Вашымі высновамі, а так сама з Parabellum, Прыемна даведацца, што ты не адзіны, што ёсць аднадумцы.
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера