Найти
07.09.2017 / 10:13РусŁacБел

О чем писала «Наша Ніва» в сентябре 110 и 10 лет тому назад

Ніхто і нішто не выцягае так многа грошай з мужыцкай кішэні, як праклятая манаполька. Наш мужык-беларус не пазнаў яшчэ смаку ў чытанні газет, кніг. Затое ён знае смак у гарэлцы і на гарэлку гатовы аддаць апошні грош. Так, у сяле Мікалаеўшчыне Мінскай губерні прапіта грошай ад новага года да 1 аўгуста 5012 рублёў. У мястэчку Новы Свержань манаполька таргуе за год на 20 000 руб. [Каб вы параўналі: бохан чорнага хлеба тады каштаваў 6 капеек, кілаграм свініны, выразкі — 50 капеек.]

«НН», №30, 1907

Пракуратура Расеі: Гуцэрыеў уцёк праз Менск. Экс-кіраўнік кампаніі «Роснефть», мільярдэр Міхаіл Гуцэрыеў, аб’яўлены Расіяй у міжнародны вышук па абавінавачанні ў незаконным прадпрымальніцтве й ухіленні ад падаткаў, знаходзіцца ў Турцыі, заявіў прадстаўнік Генпракуратуры РФ. «Было ўсталявана, што ад 30 ліпеня Гуцэрыеў знік, што ён з аэрапорта Менска вылецеў у Турцыю», — сказаў прадстаўнік пракуратуры.

Пратэст і супраціў на вуліцы патрэбныя. Калі не будзе Маладога фронту на вуліцах — па апазіцыянераў рэжым прыйдзе на кухні. Павел Севярынец — у анлайн-інтэрв’ю.

6 верасня 2007

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера