Найти
17.03.2016 / 15:30РусŁacБел

О чем писала «НН» 10 и 100 лет тому назад: «Злучаюцца па 10 гаспадароў і па чарадзе робяць у розных хатах…»

Гінеўцы. Ашмянскі павет. Увосень кожнага года гінеўцы ездзяць па лясах і скупляюць кляны. Накупіўшы клёну, яны ўсю зіму вырабляюць з яго лыжкі. Каб не выходзіла шмат газы, злучаюцца па 10 гаспадароў і па чарадзе робяць у розных хатах. Тутака – ад маленькага 6-7 гадкоў хлопчыка да дзядулі 80 гадоў – кожны мае работу каля лыжак. Лыжкі гінеўцаў вельмі харошыя і моцныя. Іх знаюць і ахвотна купляюць. Перш лыжка прадавалася за 3-4 грошы, а цяперака па 5-6 капеек. Гінеўцы кажуць, што з іх кожны мае чыстага заработку ў пару каля 2 рублёў.

«НН». №9—10. 1911.

Кандыдат Казулін даказаў сваю смеласць тэлевыступамі і паходам на «ўсебеларускі народны сход». Ён выбраў нечаканую палітычную нішу радыкала-папуліста. Выхад Казуліна з кампаніі цяпер, калі магчымасці для агітацыі вычарпаныя, павялічыў бы шанцы на перамогу свабоды – проста таму, што галасы праціўнікаў Лукашэнкі не расцярушваліся, а выбар стаў бы яснейшы.

«НН». №10. 2006.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930