Найти
23.04.2014 / 12:512РусŁacБел

Максім Багдановіч. Эмігранцкая песня

Ёсць на свеце такія бадзягі,
Што не вераць ні ў Бога, ні ў чорта.
Ім прыемны стракатыя сцягі
Караблёў акіянскага порта.

I няма ім каго тут пакінуць,
Бо нікога на свеце не маюць.
Ўсё ім роўна: ці жыць, ці загінуць, —
Аднаго яны моцна жадаюць:

Пабываць у краях незнаёмых,
Ды зазнаць там i шчасця i гора,
I загінуць у хвалях салёных
Белапеннага сіняга мора.

Але мы — не таго мы шукаем,
He тагo на чужыне нам трэба.
He рассталіся б мы з нашым краем,
Каб было дзеля нас у ім хлеба.

I на вулцы пад грукат, пад гоман,
Дзе натоўп закруціўся рухавы,
Нам маячыцца вёсачка, Нёман
I aгні партавыя Лібавы.
«НН». №17. 1914.

Старая і новая «Еўропа». У Мінску на загад Лукашэнкі адновяць гатэль, дзе засядаў урад БНР. Праўда, не на тым месцы. Адбудова гэтага выбітнага помніка ў Мінску сведчыла б пра многае. Пачынаючы ад назвы і сканчаючы традыцыяй.
«НН». №16. 2004.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
ПНВТСРЧТПТСБВС
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031