Даслаць навіну
Знайсці
10.10.2003 / 13:00

Як стаць дон Хуанам

Наведаў пярэднюю лінію эўрапейскага drang nach Оsten — памежны Тэрэспаль. Мястэчка за Бугам моцна нагадала дэкарацыі да фільмаў з удзелам Джона Вэйна: бары, забітыя падазронымі асобамі, бутлегеры, бездапаможныя паліцыянты — адным словам, атмасфэра дзікага-дзікага захаду…

Фэномэн пашыреньня (Enlargement, Verweitung) дасюль ня вывучаны, аднак, як дэманструе флёра і фаўна Тэрэспалю ў часы капіталізму, пашырэньне ў любой форме — гішпанская канкіста, пакарэньне Сібіру, уварваньне ў Кітай і г.д. — дзейнічае адпаведна адзінаму альгарытму.

Лепш за ўсё вывучаць тэхналёгію пашырэньня на прыкладзе калянізацыі Амэрыкі. Мяжа рухалася з Усходу, пажыраючы ўлусы індзейскіх плямёнаў, пакуль ня ўперлася ў Ціхі акіян. Першымі ішлі бізнэсоўцы (у той час купцы, сёньня чаўнакі), якія падсаджвалі абарыгенаў на стандарты спажываньня ў мэтраполіі (у той час на сьпірт і пацеркі, у наш час на мабілы, жуйкі з укладкамі Ды Капрыё). Потым ішла чарга лаўцоў душ. Місіянэры (у наш час адукацыйныя цэнтры) ахмуралі тубыльцаў новымі ідэаламі (раней абяцалі выратаваньне душы, сёньня — макраэканамічную стабільнасьць).

Нарэшце зьяўляліся палітыкі і падпісвалі з касікамі трактаты аб міры на вечныя часы, каб праз пару гадоў перагледзець іх на сваю карысьць. Праект Канстытуцыі ЭЗ, прыняты ў Ні-цы, адмаўляе сябрам Эўразьвязу ў праве вэта, гарантуючы панаваньне краінам-мастадонтам.

У кантэксьце эўрапейскага go east Беларусы нагадваюць племя сіў пачатку XIX ст., калі амэрыканцы выйшлі на мяжу іх папуляцыі — раку Місысыпі. Спачатку яны абвясьцілі Місысыпі натуральнай мяжой Саюзу. Аднак не прайшло і пары гадоў, як, пакутуючы на геапалітычную кляўстрафобію, янкі пачалі, як сёньня прынята казаць, наступны этап інтэграцыі.

Паколькі з тых часоў закон капіталістычнай фармацыі не зьмяніўся (калі ёсьць рынак, трэба яго захапіць), нас чакае прыблізна той жа сцэнар разьвіцьця. Магчыма, гэта значыць, што мадэлі паводзінаў Лукашэнкі і апазыцыі можна шукаць у архетыпах індзейскага супраціву.

Што да Лукашэнкі, дык яму сьве-ціць паўтарыць лёс кагосьці з наступных сахемаў.

Мантэсума. Правадыр ацтэкаў. Намагаўся дамовіцца з канкістадорамі па-добраму. Скончылася гэта трагічна: яго ўсё роўна шпокнулі. Такі сцэнар бацьку абсалютна не падыходзіць.

Сядзячы Бык, правадыр сіў. Падняў паўстаньне, зрабіў сабе імя на мэдыя-рынку, а потым зваліў у шоў-бізнэс да Буфала Біла. Заводзіў пуб-ліку тым, што корчыў на арэне крыважэрнага забойцу. Гэта больш прывабны для Лукашэнкі варыянт. Разам з Утай Цапф можна зрабіць супэрвідовішча.

Жэраніма, правадыр апачаў. Узьняў апрыёры прырэчаны на паразу мяцеж, затое пасьля сьмерці стаў любімым пэрсанажам Галівуду. Калі Лукашэнка ў душы трошкі экзыстэнцыяліст, ён, як і Жэраніма, здольны забясьпечыць сабе несьмяротнасьць у кінэматографе.

Калі ў бацькі яшчэ ёсьць з чаго выбіраць, то ўсе вядомыя прыклады індзейскай партызанкі адводзяць апазыцыі вартую жалю ролю здрад-нікаў і калябарантаў. У найлепшым выпадку можна паўтарыць жыцьцё Чынгачгука, які не згубіў годнасьці, дапамагаючы брытанцам здымаць скальпы з суродзічаў-гуронаў. Праўда, і той скончыў жыцьцё альканаўтам.

Каб ня стаць новымі Малінчэ (гэтак у Лацінскай Амэрыцы называюць здраднікаў ад імя курвы Малінчэ-Маліцін, якая дапамагала Картэсу калянізаваць суайчыньнікаў), беларуская апазыцыя павінна прапанаваць Эўропе новыя правілы інтэграцыі, дзе замест унівэрсальных лібэральна-капіталістычных правілаў сусьветнага руху тавараў будуць дамінаваць ідэі эўрапейскай сацыяльнай салідарнасьці. Тады ў памяці народу мы пакрыем сябе гучнай славай, як той кастанэдаўскі індзеец Хуан — папулярызатар галюцынагенных грыбоў.

Лёлік Ушкін

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30