Знайсці
10.10.2003 / 13:00РусŁacБел

Канстытуцыйны факт

За газавымі жарсьцямі мы дружна прамінулі факт велізарнага геапалітычнага значэньня, для Беларусі ня менш важны за расейскі рубель. Эўропа прымае Канстытуцыю.

Ужо празь некалькі месяцаў лёзунг «Беларусь у Эўропу» будзе заклікам не адно да культурнага адзінства, высокіх эканамічных стандартаў і дэмакратычных прынцыпаў, але і да супольнага канстытуцыйнага ладу. Увесну наступнага году краіны Эўразьвязу плянуюць падпісаць Асноўны закон, а ўвосень яго ратыфікаваць. Эўропа на вачох ператвараецца ў адзіны гіганцкі арганізм, аб якім мы маем вельмі прыблізнае ўяўленьне.

Колькі галасоў гіпатэтычна можа мець у Эўразьвязе Беларусь? Як мы ставімся да ўключэньня ў Зьвяз Турцыі, а ў тэкст Канстытуцыі — радка пра хрысьціянскія каштоўнасьці Эўропы? Як мы плянуем адстойваць у ЭЗ нацыянальныя інтарэсы?.. Пакуль беларуская эліта насьцярожана пры-глядваецца да Ўсходу, нашыя суседзі на Захадзе поўнай хадой займаюцца сваімі ўнутранымі эўрапейскімі справамі!

Самы час вызначацца.

Спэктар расшыфровак лёзунгу «Беларусь у Эўропу!» сярод апазыцыйных сілаў вагаецца ад эўраскептычнага «Абы не ў Расею!» да звыш-аптымістычнага «Ў Эўропу любым коштам!». Але гэта настроі. А сам панятак беларускіх інтарэсаў, які зьяўляецца ключавым крытэрам стаўленьня, на шляху да Эўропы патрабуе ўжо цяпер сфармуляванае канкрэтыкі.

Дазволю сабе канспэктыўна накідаць пытаньні, якія мусяць цікавіць Беларусь у справе эўраінтэграцыі:

— аб’ём паўнамоцтваў, якія Беларусь павінна будзе перадаць Брусэлю;

— прэфэрэнцыі нацыянальным вытворцам;

— квоты галасоў падчас прыняцьця рашэньняў на ўсіх узроўнях;

— эўра;

— эміграцыйныя правілы;

— выплаты ў супольны бюджэт і датацыі зь яго;

— агульнаэўрапейскія культурныя, адукацыйныя й сацыяльныя праграмы.

Калі гэтага не ўсьвядоміць цяпер — можа атрымацца як з той «саюзнай дзяржавай». Такая ўжо штука гэтая інтэграцыя.

P.S. А ўвесьці ў Эўраканстытуцыю згадку пра хрысьціянскія карані ўсё-такі трэба. І не пускаць у ЭЗ ані Турцыі, ані Расеі.

Павал Севярынец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930