Знайсці
03.10.2003 / 13:00РусŁacБел

Археалягічныя адкрыцьці году

Гэтае стагодзьдзе, мусіць, стане эпохай беларускіх археалягічных сэнсацыяў. Нават у Польшчы, дзе навукоўцы пераціраюць кожны грудочак зямлі, толькі летась адкрылі сваю Даліну цароў з драўлянымі «пірамідамі». Беларусы ж па скарбах ходзяць, на скарбах сядзяць, у скарбы садзяць бульбу і буракі.

Апошнія сэзоны раскопак у Беларусі былі ўраджайныя на манэтныя скарбы. Летась два знайшоў на Лучне пад Полацкам Марат Клімаў, гарадзенскі скарб XVII—XVIII ст. адкрыўся Генадзю Семенчуку. Пашанцавала і Алегу Іову ў Нясьвіжы: 2000 манэтаў-«барацінак». Назва — ад імя багаценькага Бараціні, які столькі грошай начаканіў для Рэчы Паспалітай, аж пачалася інфляцыя.

Сёлетні скарб №1 выявіў на Крупшчыне Вадзім Шадыра. Адкрыўся скарб якраз на Купальле. Срэбраныя скроневыя колцы (жанчыны і цяпер такія носяць, але ў вушах), бронзавыя бранзалеты, бронзавыя пранізкі ад жаночага вянка — вайнагі. У VII—VIII ст. н.э. такая біжутэрыя нямала каштавала. Прынамсі, даражэй за жыцьцё: яна была акуратна прыкапаная пад спаленымі чалавечымі астанкамі.

Поўны варыянт артыкула глядзіце ў газеце "Нашa Ніва".

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера