Знайсці
22.11.2012 / 11:5319РусŁacБел

Беларускі рубель упадзе?

Адчуваньне непазьбежнага падзеньня рубля нябачнай хмарай вісіць каторы месяц над краінай. Пра гэта ня кажуць наўпрост у тэлебачаньні, ня пішуць у дзяржаўных газэтах, але пра гэтае адчуваньне блізкага абвалу раскажа табе кожны жыхар Беларусі.

Гэтыя чуткі ўзрастаюць у выніку закрытасьці беларускай сыстэмы.
Адмена выдачы крэдытаў на куплю жыльля, рост цэнаў, закамянелыя курсы валюты, тупіковыя адносіны з Захадам. Нашыя людзі ня звыклыя супастаўляць меркаваньні розных палітыкаў, экспэртаў і эканамістаў, а таму нікому не даюць веры, спрабуюць самі даць сабе рады. Нехта здымае беларускія рублі з дэпазытаў, нехта купляе валюту і кладзе яе ў банк. Ёсьць адчайныя, якія спрабуюць згуляць на стаўцы рэфінансаваньня і самастойна кладуць свае грошы на кароткатэрміновыя дэпазыты ў малыя банкі.

Напярэдадні замарозкі крэдытаваньня на набыцьцё жыльля я ў сябе ў Баранавічах у аўтобусе чуў, як адзін дзядок хваліўся, што ягоны сын пасьпеў у Менску ўзяць крэдыт на кватэру ў рублях.
Другі зь ім пагаджаўся, маўляў, сапраўды пашчасьціла, бо гэта ж вось-вось і такія крэдыты банкі перастануць відаць даваць, а праз год невядома што будзе і з тым рублём. Леташні дэфолт добра запомніўся беларусам. А старэйшыя ж не забылі 1994-ы, 1999-ы гады, калі зайчык таньнеў за год у разы і дзясяткі разоў.

Дробныя даляры і эўра цяпер цяжэй знасьці ў абменьніках.
Банкноты па 5–20 дяляраў скупаюць старыя пасьля атрыманьня пэнсіі і аплаты камунальных плацяжоў. Больш важкія сумы яны проста ня могуць набыць. У валютчыкаў драбяза прадаецца крыху даражэй за буйныя банкноты.

Усё часьцей у народзе абмяркоўваецца і пэрспэктывы валютнага рынку. З выглядам знаўцаў людзі дыскутуюць пра тое, што хутчэй лясьне: даляр ці эўра? Перадачы беларускага і расейскага тэлебачаньня пераводзяць увагу менавіта на гэта, вось і вынік.

«Беларускі рубель ненадзейны, лёс эўра і даляра зусім няпэўны, пераводжу ў золата ўсё, што сабрала на свае хаўтуры, унукі хоць змогуць годна пахаваць», — казала мне нядаўна адна бабулька ў чарзе па танную курыную кілбасу.

А многія толькі наракаюць, але нічога больш ня робяць. Толькі чакаюць і пытаюцца: «Што ж гэта будзе?
Ці праўда, што пры канцы году ўсё ізноў лясьнецца?» Сваю бязьдзейнасьць людзі тлумачаць тым, што ім папросту няма чаго ратаваць — маўляў, мільёна даляраў ня маю, а тое, што ёсьць, ня варта таго клопату. Неяк жа будзе.

Руслан Равяка, Баранавічы

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930