Даслаць навіну
Знайсці
0
Алесь Беларус / адказаць
20.11.2012 / 20:38
А чыя гэта iнiцыятыва? Трэба ж дапамагчы.
0
Fak / адказаць
20.11.2012 / 20:57
Партии ЛДП
0
Гамяльчук / адказаць
20.11.2012 / 21:53
Такое уражанне, што вы не чыталi Закон аб мовах. Там без вашых апытанак сказана, што чыноунiкi абавязаныя валодаць беларускай i расейскай мовамi у межах сваiх абавязкау. У Законе напiсана менавiта "i", а не "або".
0
Крывіч / адказаць
20.11.2012 / 21:53
Як толькі галоўны чыноўнік загамоніць на беларускай, так і астатнія пачнуць. Але як толькі ён пачне, так і жыцьцё скончыцца!
0
мясцовы2 / адказаць
20.11.2012 / 22:02
Гадзюкевічская кантора пачынае піярыцца?
0
Michal / адказаць
20.11.2012 / 22:28
Як павысіць прэстыжнасць і запатрабаванасць беларускай мовы? Вельмі проста і амаль без матэрыяльных затрат з боку дзяржавы. Наша Канстытуцыя дэкларуе, што ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы – беларуская і руская. Закон аб мовах патрабуе ад кіраўнікоў і работнікаў усіх сфер кіравання, гаспадарчай і грамадскай дзейнасці ведання абедзвюх дзяржаўных моў. Застаецца толькі, каб адпаведны артыкул Канстытуцыі і Закон аб мовах ВЫКОНВАЛІСЯ!! А для гэтага неабходна, спачатку хаця б для ўсіх работнікаў кіравання, сфер юрыспрудэнцыі, абслугоўвання, адукацыі і культуры, увесці АБАВЯЗКОВЫ ЭКЗАМЕН НА ВЕДАННЕ БЕЛАРУСКАЙ І РУСКАЙ МОЎ! Тут не трэба ўносіць у Закон ні змен, ні дапаўненняў. Дастаткова міністэрскіх пастаноў: “Дзеля выканання Закона аб мовах… і г.д.”. І гарантую вам, шаноўнае Спадарства, што ўжо назаўтрае прэстыж нашай мовы значна ўзрасце. Міхась Чарняўскі
0
Алесь / адказаць
20.11.2012 / 22:55
>Як павысіць прэстыжнасць і запатрабаванасць беларускай мовы? Вельмі проста і амаль без матэрыяльных затрат з боку дзяржавы.... Вы што, думаеце беларусы па уласнай иніцыаціве адмовіліся ад роднай мовы? Што, былі нейкія мітынгі, пратэсты, петыцыі супраць беларускай мовы? Не, не было. Затое напачатку 90-х (нават ў 1995) мова была паўсюль. На ТБ - забаўляльныя перадачы, дзіцячыя, спартовыя, навіны... Ва ўсіх дзяржустановах віселі стенды с інфармацыяй на буларускай мове. Ўсе "раёнкі" выходзілі на беларускай. Навучанне на беларускай... Шыльды на вуліцах па-беларуску... Ды шмат дзе яшчэ... Проста ідзе павольная і паслядоўная русіфікацыя с сярэдзіны 90-х, якую учыніў адзін уплывовы чалавек. Тады беларускую мову роднай называлі 80%, а зараз 60%. Неўзабаве будзе 30%. Чаму ён гэта зрабіў? А хто яго ведае. Можа яму мова не даспадобы, а можа планаваў рэалізаваць свае уладныя амбіцыі... Факт застаецца фактам - нават пры бальшавіках не было такой татальнай русіфікацыі.
0
Ён / адказаць
21.11.2012 / 09:01
Згодна з Законам " Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь" пры паступленні на службу дзяржслужачы павінен абавязкова валодаць дзяржаўнымі мовамі, г.зн.беларускай і рускай. Толькі адна справа валодаць мовай, а зусім іншая- яе выкарыстоўваць.
0
Мова / адказаць
21.11.2012 / 10:30
А як у судзе, дык перакладчыка звалi. Па-беларуску трэба размауляць, шанаваць сваiх бацькоу i дзедау. А iншымi мовамi валодаць - таксама добра. Але па-рассейску трэба размауляць з расейцамi.
0
Henik / адказаць
23.11.2012 / 02:34
Ён напiсаў(ла) 21 лiстапада 2012 у 9:01 Толькі адна справа валодаць мовай, а зусім іншая- яе выкарыстоўваць. ____________ Nu i u cym paliahaje vialikaja roznica? Adna nastaunica bielaruskamounaj himnazii mnie skazala: Если в законе и написано, что мы обязаны валодаць мовай, так это ещё не значит, что мы должны ею пользоваться... Choc' stoj, choc' padaj...
0
Paliasouschtschyk / адказаць
27.11.2012 / 08:16
Mankurtau z pasdau treba zdymac`! Stanuc usie mowu - wiedac` i znac` !
0
Зміцер / адказаць
30.11.2012 / 04:16
Скарына надрукаваў Біблію лацінскімі літарам? Я пацталом... Відавочна, пасля гэтага ён паехаў у Піцер чытаць вершы Быкава. http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/8/89/Biblia_Ruska.jpg
0
dzjadulja / адказаць
30.11.2012 / 05:49
Пачатак артыкула, што абмяркоўваецца, «Як вы ставіцеся да ініцыятывы прыняць закон, які б абавязваў чыноўнікаў аднолькава валодаць і расейскай, і беларускай мовамі?» -- бздурны! Такі закон ужо ёсьць, і даўно прынятый: Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь (Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1990 г. № 3094-11, у рэдакцыі ад 13 ліпеня 1998 г .№ 187-3). І ў гэтым Законе адмыслова сьцьверджанае: Артыкул 4. Абавязак службовых асоб, іншых работнікаў дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў валодаць беларускай і рускай мовамі. Кіраўнікі, іншыя работнікі дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў павінны валодаць беларускай і рускай мовай у аб’ёме, неабходным для выканання службовых абавязкаў. Закон — ёсьць! Але паўсюдна сабатуецца... Пытаньне: як дамагчыся яго выкананьня?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера