Даслаць навіну
Знайсці
0
Кастусь / адказаць
09.11.2012 / 15:51
правільна будзе: Płošča Lenina/ літара "L l (ль)" заўсёды мяккая. літара Ł ł - цвердая. Рэд. Гэта на класічнай лацінцы, кадыфікацыі Іваноўскага. А цяпер жа Акадэмія зацвердзіла новы, адзіны варыянт, то варта яго трымацца.
0
мясцовы2 / адказаць
09.11.2012 / 15:55
Па-першае, якая замежнікам розніца Свярдлоў, ці Свярдлова? Адзін пёс - ім гэта не істотна. Па-другое: а як скланяюцца назвы вуліц у той жа Польшчы ці Чэхіі?
0
Яўген / адказаць
09.11.2012 / 16:01
Не разумею. Калі ўжо для замежнікаў пішуць, дык чаму не Lenin's Square?
0
Вася / адказаць
09.11.2012 / 16:03
Лухта нейкая. Тут рэч у тым, што існуе два стандарты лацінкі, у афіцыйным літарай l перадаецца цьвёрды гук, таму згодна зь ім трэба пісаць Lienin, Liachavičy, але Lahojsk, Luniniec і г.д. У неафіцыйным літарай l заўсёды адзначаецца мяккі гук, цьвёрды перадаецца праз ł, таму пішуць Lenin, Lavon, Mahiloŭ, але Žłobin, Škłoŭ і да т.п.
0
Paweł / адказаць
09.11.2012 / 16:05
Aпошнімі днямі Белнэт горача абмяркоўвае лацінку ў мінскім метро. І калі мэтазгоднасць яе ўжывання не выклікае ніякіх спрэчак, то асобныя моманты часам бываюць не зусім зразумелымі. ============ Мэтазгоднасць не выклікае спрэчак?! Вы на Onliner якраз апошнімі днямі заглядалі?
0
Alejandro / адказаць
09.11.2012 / 16:06
Не ведаю, як лацінкай, але правільна будзе - плошча Незалежнасьці.
0
Мэнсан Мандэла / адказаць
09.11.2012 / 16:09
Кастусь напiсаў(ла) 9 лiстапада 2012 у 15:51 правільна будзе: Płošča Lenina/ літара "L l (ль)" заўсёды мяккая. літара Ł ł - цвердая. ------------- Падтрымліваю! І ў лес усе "афіцыйныя" правапісы!
0
назіральнік / адказаць
09.11.2012 / 16:09
Правільна - Płošča Nezaležnaści.
0
LMI / адказаць
09.11.2012 / 16:10
Плошча сатаніста
0
belariy / адказаць
09.11.2012 / 16:20
2 Alejandro, назіральнік + 100500 !!!
0
Студент / адказаць
09.11.2012 / 16:29
Да о чём спор... Если на самом этом памятнике Ленина надпись с ошибкой "сЬцягам", ненормативным правописанием..... Рэд. Гэта не памылка. У часы, калі помнік ставілі, гэта была норма: тады пісалі класічным правапісам, гэта пазней ужо перайшлі на акадэмічны.
0
Felix / адказаць
09.11.2012 / 16:33
Plošča Niezaliežnaści Польская Łl не пасуе беларускай мове, у польскім гэтая літара амаль не вымаўляецца, (вымаўляецца як беларускае "ў"), і азначаць ёй беларускі гук "л" няпраўна
0
Кірыл Хілько / адказаць
09.11.2012 / 16:55
Paweł, у НН мэтазгоднасць лацінкі не выклікае ніякіх спрэчак! ;)
0
Kus / адказаць
09.11.2012 / 17:07
Назіральнік, тады ўжо Płošča Nіezaležnaści ;) Людзі, вы зразумейце адну рэч: у афіцыйнай сферы можна кіравацца афіцыйнымі дакументамі. На сёння маем такую лацінку, то можна быць за ці супраць, але закон ёсць закон. І гэтае л-крэскаванае прыбралі не нашыя чыноўнікі, а было зроблена па рэкамендацыі спецыялістаў ААН, бо, на іх думку, яна выбівалася з сістэмы. Калі вы думаеце, што ўсё робіцца проста, то моцна памыляецеся. Будзьце цярпімей.
0
Marnatrauny / адказаць
09.11.2012 / 17:10
"А цяпер жа Акадэмія зацвердзіла новы, адзіны варыянт, то варта яго трымацца" Яго ня варта трымацца. Калі ў Акадэміі будуць сядзець навукоўцы, тады будзе варта зважаць на прынятыя Акадэміяй нормы. Пакуль жа іх мадыфікацыя лацінкі гэта проста лухта, створаная з мэтай адпавядаць наркамаўскаму правапісу, які ёсьць лухтой у той жа ступені. Не, я безумоўна рады, што кнігі й ґазэты друкуюцца па-беларуску хоць якім правапісам, таксама як і назвы станцыяў мэтро напісаныя хоць якой, але лацінкай. Але называць гэта "правільным"… Гэта амаль як плявок у твар навукоўцам, расстраляным за тое, што "нячэснымі" былі. Дарэчы, а "акадэмічнай" лацінкай будзе placoŭka ці pliacoŭka, lampa ці liampa, Finlandyja ці Finliandyja?
0
Кірыл Хілько / адказаць
09.11.2012 / 17:24
Польская Ł, на маю думку, выбіваецца з агульнага алгарытму беларускай лацінкі. У сучасным жа варыянце ў ёй не засталося ніякіх выключэнняў, ды стракатасці элементаў розных сістэмаў. Мова заўсёды развіваецца, і замена Ł на L ды Ĺ — вельмі слушная.
0
dzjadulja / адказаць
09.11.2012 / 18:12
Здаўна мяркую, таксама як і „Felix“ (9 лiстапада 2012 у 16:33) і „Кірыл Хілько“ (9 лiстапада 2012 у 17:24): польская літара Ł у Беларускае мове па шэрагу прычынаў недарэчная. Сапраўды, ў беларускае лацінцы яна выкарыстоўвалася напачатку ХХ стагоддзя, але, відавочна, не з прычыны патрэбы ў нашае мове, а пад уплывам польскамоўнае пісьмовае традыцыі. «Польская Ł, на маю думку, выбіваецца з агульнага алгарытму беларускай лацінкі»: для ўсіх астатніх параў зычных гукаў (цьвёрды/мяккі) дыякрытычным значкам адмыслова пазначаецца _мяккасьць_, то зь якое халеры ў выпадку ŁL рабіць наадварот, адмыслова пазначаць _цьвёрдасьць_? Мова заўсёды развіваецца, і замена польскае пары Ł і L на беларускія L ды Ĺ — вельмі слушная!
0
Ленин / адказаць
09.11.2012 / 18:21
я за Ploszcza Lienina
0
Hrabliukas / адказаць
09.11.2012 / 18:34
Мэнсан Мандэла напiсаў(ла) 9 лiстапада 2012 у 16:09 Падтрымліваю! І ў лес усе "афіцыйныя" правапісы! ----------------------- Самі сабе Вы можаце пісаць як пажадаеце, але для афіцыйнага ўжытку патрэбны адзіны стандарт. Хіба гэта не відавочна? Да таго ж цяперашняя перадача [л]/[л'] для беларускай мовы пасуе болей паводле гучання.
0
Акадэмік / адказаць
09.11.2012 / 18:52
Рэд. Гэта не памылка. У часы, калі помнік ставілі, гэта была норма: тады пісалі класічным правапісам, гэта пазней ужо перайшлі на акадэмічны. А ці не магла б рэдакцыя раскрыць прозьвішча-імя свайго прадстаўніка, які гэтак вышкталцона валодае лінгвістыкай, што называе масквацэнтрычны палітычны правапіс "акадэмічным"?
0
Sad / адказаць
09.11.2012 / 18:59
Lenina!
0
Учытэл / адказаць
09.11.2012 / 19:34
Няправільная альтэрнатыва: Plošča Lienina ці Plošča Lenina, бо калі другое, дык і ў слове Płošča мусібыць цьвярдое Л, калі ленінскае мяккае. Карацей, Płošča Lenina. А наконт хто за, хто супраць, дык лепш прагаласуйце, колькі будзе 2+2. Правілы або выконваюцца, або ўвогуле не існуюць.
0
Stralcou-Karwacki / адказаць
09.11.2012 / 21:18
Prawilna jak u Kalinouskaha u Mużyckaj Praudzie i u Bahuszewicza: Płoszcza Niezależnaści (Lenina wiadoma na śmietnik)
0
Павел / адказаць
09.11.2012 / 22:03
Pliac Niezalieznasci
0
dul / адказаць
09.11.2012 / 23:27
Ploszcza Lenina.
0
Ivan / адказаць
10.11.2012 / 00:08
Lienina alie ja by byu zgodzen z vul. Karla Marxa, bo hetaje imia maje ekvivalient u lacinicy, u adrozniennie ad Lienina.
0
нехта / адказаць
10.11.2012 / 00:40
"...ці не палова (калі не болей) назваў вуліц маюць назвы небеларускага паходжання. У ідэале, такія назвы варта было б перадаваць з мовы арыгінала." У ідэале, такія вуліцы варта было б перайменаваць.
0
Felix / адказаць
10.11.2012 / 01:04
Для беларускае лацінкі замест польскае Ł трэба ўвесці латвійску Ļ ļ яна як раз вымаўляецца як беларускае "ль"
0
Alies' / адказаць
10.11.2012 / 01:20
Kali sprava dahodzic' da chuzhyh prozvishchaw - treba pisac' tak, jak pisali jany. U vypadku Lenina - kabneshne Lenin.
0
tio / адказаць
10.11.2012 / 02:04
1) Польское "ł" произносится не как "л", а как звук, похожий на "у" краткое или в английском "w" в начале слов. "Płošča" перелавалось бы звукаими как "Пўошча", что не совсем верно. 2) š,č- чешский и литовский варианты передачи звуков "ш", "ч", а "sz","cz", соответственно -польский. 3) В литовском языке "Lenina" будет передаваться звуками как "лянина" , а вариант "Lienina" - именно "ленина".
0
Учытэл / адказаць
10.11.2012 / 12:48
tio, ня трэба палякамі й літоўцамі выбіваць беларускую традыцыю: мы ня кажам ні ПЎОШЧА, ні БАЎАЎАЙКА, хоць яны кажуць. Наша традыцыя - ПЛОШЧА, БАЛАЛАЙКА. І каб вы ведалі: хоць палякі Ш абазначаюць спалучэньнем SZ, дык вугорцы - проста S, таму й аўтобус іхні правільна называць "Ікаруш". А вось SZ ў іх гучыць проста С. Ды яшчэ раю вам паплакаць зь немцаў, якія фірму "Simens" называюць "Зіменс", а "Zepter" - ніяк ня "Зэптэр", а "Цэптэр". Дык вы ў Нямеччыне пераканайце немцаў адмовіцца ад ПРАВІЛАЎ нямецкай арфаграфіі. Паб'юць!
0
ми 6 / адказаць
10.11.2012 / 13:55
лацiнiца толькi на польскi манер... а па-беларуску нельга.?!
0
VadziA / адказаць
10.11.2012 / 15:18
У Менску проста ня мусіць быці "плошчы Леніна", іншая рэч ў тым, што варта разабрацца - хто перашкодзіў зацьверджаньню сапраўды традыцыйнага варыянту лацінкі? (першы том географічных топонімаў выйшаў як мае быць - з Ł ł)
0
Димыч / адказаць
10.11.2012 / 15:26
У туземцев в стране все проблемы решены. У туземцев сейчас нет важнее проблемы чем решить как правильно писать названия улиц для иностранцев. Все спорят о вариантах. Ну, каждый второй филолог, бля.:)) ========================= "Нет, это не Рио-де-Жанейро. Это значительно хуже". (с)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера