Знайсці
09.11.2012 / 10:4054РусŁacБел

Лацінка, lacinka… А якія правілы беларускай лацінкі?

Беларуская лацінка падобная да чэшскай. У дасавецкі час такі правапіс шырока ўжываўся.

Лацінкай выдавалі свае кнігі Янка Купала і Францішак Багушэвіч. «Наша Ніва» выходзіла ў дзвюх версіях: лацінкай і кірыліцай да 1911 года.

Газеты і часопісы лацінкай выдавалі беларускія каталікі.

Пры саветах беларускую лацінку забаранілі. Але шмат хто з інтэлектуалаў і цяпер карыстаецца ў прыватных запісах менавіта лацінкай.

Пераход на лацінку з арабічнага ці кірылічнага правапісаў у розны час ажыццявілі Турцыя, Азербайджан, Узбекістан, Малдова, Чарнагорыя. Гэта быў такі разрыў шаблона, цывілізацыйны выбар.

У Беларусі лацінка вяртаецца ў публічную сферу паволі.
Гэта частка нацыянальнага «я»: каб беларускія геаграфічныя назвы і імёны ўласныя беларусаў на іншых мовах перадаваліся са свайго нацыянальнага, а не русіфікаванага варыянта.

У тым ліку і ў мінскім метро з’явіліся схемы, на якіх назвы станцый метро дублююцца на беларускай лацінцы.
Для многіх гэта нязвыкла: а праблема ў тым, што школьная адукацыя ў нас кепская, і лацінкі не вучаць. Калі б лацінцы хоць трохі вывучалася ў школьным курсе беларускай мовы, не было б здзіўлення. Пакуль лацінічнае пісьмо не вывучаюць у школах, яно не будзе ўжывацца шырока.

Варта адзначыць, што норму лацінічнай транскрыпцыі беларускай мовы зацвердзіла Акадэмія навук.

Аргументы, што такі варыянт замежнікам нязвыклы, несур'ёзныя. Кожная нацыя мае свой правапіс, адпаведна сваёй гістарычнай традыцыі. Чэхі, славакі, літоўцы, латышы, сербы, харваты... Усе яны маюць літары з гачкамі ці крэскамі.

А ўзяць французаў: ці ж яны перажываюць, што ў слове Renault пішацца 7 літар, а вымаўляецца 4 гукі?

Унармаваны Акадэміяй варыянт грунтуецца на векавой традыцыі, але адрозніваецца ад таго, што быў прапанаваны колісь Вацлавам Іваноўскім.
У першую чаргу адсутнасцю літары «Ł». Яе замяніла «L», а для змякчэння яе, як і для змякчэння іншых літараў, прапануецца выкарыстоўваць «і».

Гісторык Анатоль Сідарэвіч лічыць, што ў цэлым новы варыянт беларускай лацінкі цалкам прымальны.

«Толькі што літары G не хапае для правільнай перадачы гучання замежных уласных імёнаў», — зазначаў гісторык.

Мовазнаўца Зміцер Саўка кажа, што вяртанне беларускай лацінкі ва ўжытак — справа неабходная. «Гэты працэс варта падтрымліваць. Лацінка перспектыўная.

Добра, што дзяржава пайшла на прававое замацаванне статусу нашай лацінкі. Гэта вельмі разумны крок», — мяркуе ён.

«Інструкцыя па транслітэрацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіту» — гэта метад запісу лацінскім пісьмом (раманізацыі) беларускага кірылічнага тэксту (у геаграфічных назвах), ухвалены пастановай Дзяржаўнага камітэту па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь (№ 15 ад 23 лістапада 2000 года). Апошнія змены ў гэты дакумент ўносіліся 11 чэрвеня 2007 года. Інструкцыя была ўхваленая Працоўнай групай ААН па раманізацыях Групы экспертаў ААН па геаграфічных назвах (UNGEGN).

Больш падрабязную інфармацыю аб розных варыянтах беларускай лацінкі можна знайсці тут.

NN.BY

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930