Знайсці
03.11.2012 / 11:235РусŁacБел

Каб выканаць гадавы план па інфляцыі, урад хоча замарозіць цэны

З пачатку года цэны ўжо выраслі на 17,2%, а прагноз складае 19-22%.

У Беларусі да канца 2012 года можа быць уведзены мараторый на рост некаторых цэн і тарыфаў. Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка на пасяджэнні Савета Міністраў.

«У мэтах безумоўнага выканання прагнозных параметраў па ўзроўні інфляцыі Міністэрству эканомікі да канца года неабходна ўвесці мараторый на павышэнне цэнаў і тарыфаў

па тых пазіцыях, якія не ўключаны ў графік», — сказаў Уладзімір Сямашка.

Закранаючы ў цэлым цэнавае рэгуляванне, ён падкрэсліў, што сітуацыя кантралюемая. Індэкс спажывецкіх цэн за студзень-верасень 2012 склаў 116,1%, або 1,8% у месяц. «У цэлым па выніках года інфляцыя не павінна перавысіць 19–22%, — сказаў першы віцэ-прэм’ер. —

Разам з тым неабгрунтаванае павышэнне ў некаторых выпадках заработнай платы стварае перадумовы для росту інфляцыі звыш прагнознага ўзроўню і можа паўплываць на канчатковы вынік».
Таму для безумоўнага выканання прагнозу па параметрах інфляцыі і плануецца да канца года замарозіць цэны і тарыфы па некаторых пазіцыях.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930