Знайсці
03.11.2012 / 10:542РусŁacБел

Чысты прыбытак румасаўскага Банка развіцця склаў $213 мільёнаў за паўгоддзе

Гэта больш, чым у «Беларусбанка», «Белаграпрамбанка» і «БПБ-Ашчадбанка» разам узятых.

Чысты прыбытак Банка развіцця Рэспублікі Беларусь па выніках I паўгоддзя 2012 года склаў 1,75 трыльёна рублёў. Гэта каля $213 мільёнаў.
Такія дадзеныя вынікаюць са справаздачы ТАА аб прыбытках і стратах за 6 месяцаў гэтага года.

У адпаведнасці са справаздачай працэнтныя даходы Банка развіцця склалі 5,265 трыльёна рублёў, працэнтныя выдаткі — 3,51 трыльёна.

Для параўнання, чысты прыбытак найбуйнейшага камерцыйнага банка — «Беларусбанка» — за аналагічны перыяд склаў 646 мільярдаў рублёў, прыбытак «Белаграпрамбанка» — 556 мільярдаў рублёў, «БПС-Ашчадбанка» — 379 мільярдаў рублёў.

ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» быў створаны ў 2011 годзе для фінансавання дзяржаўных праграм. Заснавальнікамі выступаюць Савет міністраў і Нацыянальны банк Беларусі. Узначальвае банк Сяргей Румас.

«Бізнэс-навіны»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930