Знайсці
31.10.2012 / 21:364РусŁacБел

Нацбанк не можа ацаніць, колькі зберажэнняў пад «падушкай» захоўвае насельніцтва

Пра гэта заявіў 31 кастрычніка на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Дубкоў.

«Я не буду называць, колькі па нашых меркаваннях у насельніцтва ляжыць долараў ЗША „пад падушкай“. Такія экспертныя ацэнкі носяць абстрактны характар. Прычым у розных краінах гэта па-рознаму, у залежнасці ад той ці іншай эканамічнай кан’юнктуры гэта лічба шырока пляша. Рэальна мы не ведаем, і ацэнак такіх няма», — сказаў Дубкоў.

Паводле яго слоў, з мэтай стымулявання фінансавых зберажэнняў насельніцтва Нацбанк і Асацыяцыя беларускіх банкаў выйшлі з ініцыятывай святкавання ў Беларусі Міжнароднага дня зберажэнняў,

які традыцыйна штогод адзначаецца ў многіх краінах 31 кастрычніка.

Каардынуе сумесныя мерапрыемствы ў краіне арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні Міжнароднага дня зберажэнняў.

Гэтая дата была выбрана невыпадкова. 27 кастрычніка 1924 года ў італьянскім Мілане адбыўся першы міжнародны кангрэс ашчадных банкаў, на якім прагучала ідэя: у памяць пра першы сход ашчадных банкаўскіх інстытутаў усіх краін кожны год адзначаць гэты дзень як Міжнародны дзень зберажэнняў (World Savings Day).

Міжнародны дзень зберажэнняў адзначаюць у такіх краінах, як Германія, Аўстрыя, Венгрыя, Руанда, Паўднёвая Карэя, Грэцыя, Шры-Ланка, Украіна, Малдова, Кенія, Танзанія і інш.

З самага пачатку гэта свята было задумана для таго, каб прыцягнуць увагу людзей па ўсім свеце да важнасці захоўвання сваіх грошай у банках.
Яго ідэя ў тым, што 31 кастрычніка незалежна ад дня тыдня ўсе банкі павінны быць адкрытыя. У гэты дзень, нават калі ён выхадны, насельніцтва можа працаваць са сваімі рахункамі, укладамі і пераводамі, праводзяцца розныя мерапрыемствы з мэтай інфармавання насельніцтва аб важнасці і перавагах зберажэння сродкаў у банках.

Як разлічваюць у Нацбанку, гэта сумесная з Асацыяцыяй беларускіх банкаў ініцыятыва павінна паслужыць штуршком для павышэння фінансавай кампетэнтнасці насельніцтва і будзе садзейнічаць павышэнню ўзроўню даверу да банкаўскай сістэмы.

У Беларусі 26 з 32 камерцыйных банкаў маюць ліцэнзію на прыцягненне сродкаў насельніцтва. У адпаведнасці з дэкрэтам прэзідэнта, дзяржава гарантуе вяртанне ўкладаў у поўным аб’ёме ва ўсіх банках, якія маюць ліцэнзію на працу з укладамі насельніцтва.

Аляксей Арэшка, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930