Знайсці
31.10.2012 / 14:285РусŁacБел

Адзінокім мінчанам, старэйшым за 70 гадоў, прапаноўваюць заключыць дамову пажыццёвага забеспячэння з утрыманнем узамен на кватэру

Мінчанам, якім больш за 70 гадоў і якія не маюць сваякоў, абавязаных іх утрымліваць па законе, прапаноўваецца скласці з мясцовымі ўладамі дамову пажыццёвага забеспячэння з утрыманнем. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Мінгарвыканкама Ірына Дудка 31 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яе слоў, умовай заключэння дамовы з’яўляецца згода пенсіянера аддаць сваю кватэру дзяржаве пасля смерці.

Новая форма сацыяльнага абслугоўвання мае дзве формы. У першым выпадку пажылы чалавек жыве ў сваёй кватэры, і да яго пяць разоў на тыдзень прыходзіць сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання таго раёна, у якім жыве грамадзянін. У адпаведнасці з указаным у дагаворы пералікам ён выконвае шэраг паслуг, такіх як дапамога па гаспадарцы, уборка, прыгатаванне ежы, арганізацыя вольнага часу, суправаджэнне ва ўстановы аховы здароўя, удзел у культурна-масавых мерапрыемствах, арганізацыя праграмы лячэння, аздараўлення.

Акрамя таго, Мінск са сродкаў мясцовага бюджэту аплачвае гэтаму грамадзяніну поўнасцю камунальныя паслугі і тэхабслугоўванне, за выключэннем тэлефонных размоваў.
Грамадзяніну захоўваецца пенсія, якую ён можа выкарыстоўваць па сваім меркаванні. Акрамя таго, штомесяц са сродкаў мясцовага бюджэту яму выплачваецца рэнтная выплата, якая ўстанаўліваецца пры заключэнні дагавора і складае штомесяц ад 1 да 3 базавых велічынь — ад 100 да 300 тысяч. Штогод па меры неабходнасці ў кватэры за кошт сродкаў мясцовага бюджэту праводзіцца касметычны рамонт: замена сантэхнічнага, газавага абсталявання і інш.

Як паведаміла Дудка, другая форма паслугі прадугледжвае пераезд грамадзяніна ў гарадскі дом-інтэрнат для ветэранаў вайны і працы і пажылых грамадзян «Світанак» павышанай камфортнасці, які знаходзіцца ў Мінскім раёне.

Там па жаданні грамадзяніна яму даюць асобны пакой, дзе па яго жаданні праводзіцца касметычны рамонт. Пражыванне бясплатнае, грамадзяніну таксама выплачваецца пенсія і рэнтная выплата, забяспечваецца пастаяннае медыцынскае назіранне. Кватэра грамадзяніна тым часам можа арандавацца, а сродкі ад арэнды ідуць дзяржаве.

Паводле інфармацыі Дудкі, на сёння ў Мінску складзена пяць дагавораў пажыццёвага забеспячэння з утрыманнем: тры з пражываннем ва ўласнай кватэры і два — у доме-інтэрнаце «Світанак». Па дагаворы заключана ў Кастрычніцкім, Ленінскім, Маскоўскім раёнах і два — у Фрунзенскім раёне.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера