Знайсці
24.10.2012 / 11:358РусŁacБел

У інтэрнэце з’явіліся фота будынка, які могуць узвесці на месцы музея ВАВ

Лёс цяперашняга будынка музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пакуль пад пытаннем.

Спачатку на яго месцы збіраліся будаваць 36-павярховыгатэль-хмарачос Kempinski па праекце архітэктара Віктара Крамарэнкі. Затым праект некалькі разоў мяняўся. Адзін з прапанаваных варыянтаў — 24-павярховы будынак. Днямі на форуме skyscrapercity.com з’явілася некалькі фотаздымкаў яго макета.

Як бачна, «высотка» запраектаваная ў адным стылі з суседнім офісным будынкам кампаніі velcom на вуліцы Інтэрнацыянальнай. У гэтым гатэлі прадугледжана каля 100 нумароў і жылыя апартаменты. У адным з двух 4-павярховых крылаў будынка плануюць адкрыць галерэю сучаснага мастацтва, у другім — гандлёвы цэнтр.

Нагадаем, існуе яшчэ адзін праект ад бельгійскіх архітэктараў — 7-павярховы гатэль і 9-павярховыапарт-гатэль, аб’яднаныя ў адзін комплекс. Па вышыні гэты будынак супастаўны з офісам veclom і таксама мае падобную да яго архітэктуру.

Усе праекты былі разгледжаныя вясной гэтага года на горадабудаўнічай радзе, але ні адзін не быў рэкамендаваны да далейшай рэалізацыі. Пакуль музей Вялікай Айчыннай вайны працуе па ранейшым адрасе. У новы будынак на праспект Пераможцаў ён пераедзе да ліпеня 2014 года.

realt.onliner.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930