Даслаць навіну
Знайсці
0
Кнехт / адказаць
22.10.2012 / 19:21
Напрыклад. Кіроўца раптоўна змяніў паласу і справакаваў сутыкненне шэрагу аўтамабіляў на МКАД.
0
Знак пытання / адказаць
22.10.2012 / 22:27
А чым незразумела па-беларуску "перабудавацца у правы шэраг"? Навошта трэба абавязкова выдумляць выразы, якия не падобны на рускую мову, кали у нас усе ведаюць рускую мову? Рэд. Бо па-беларуску "будаваць" можна дом (як па-ангельску build), а салдаты шыхтуюцца, вочкі строяць, машыны мяняюць паласу (па-ангельску Вы ў гэтых выпадках таксама не ўжывеце дзеяслоў build).
0
Здагадлівая / адказаць
22.10.2012 / 22:57
Знаку пытання. А вы часам не кажаце па-расейску: моё імя есть Знак? Не? А што так? Калі з ангельскай перакладаць, менавіта так будзе. Не? А чаму ў беларускую хочам моўныя канструкцыі, ёй неўласцівыя, з іншай мовы перанесці? Пераклад з адной мовы ў іншую НІКОЛІ паслоўна і даслоўна не ажыццяўляецца. З той простай прычыны, што кожная мова ўнікальная. І як не дзіўна, беларуская - таксама.
0
Вася / адказаць
22.10.2012 / 23:13
> А чым незразумела па-беларуску "перабудавацца у правы шэраг"? Гэта жарт?
0
Маэстра / адказаць
22.10.2012 / 23:58
Знаку "Перабудавацца ў правы шэраг" будзе азначаць, што Вы СТАЛІ непасрэдна самім шэрагам. Г.зн. былі некім іншым, а ператварыліся ў шэраг працэсам будаваньня.
0
Маэстра / адказаць
23.10.2012 / 00:03
Знаку "Перабудавацца ў правы шэраг" будзе азначаць, што Вы СТАЛІ непасрэдна самім шэрагам. Г.зн. былі некім іншым, а ператварыліся ў шэраг працэсам будаваньня.
0
Варыянт / адказаць
23.10.2012 / 00:20
Калі "строиць" (сяброў БРПА на лінейцы) гэта "шыхтаваць", то магчыма, "перашыхтаваўся ў правы шэраг"?
0
Віталь С. / адказаць
23.10.2012 / 09:08
Строй - не толькі адзенне. Строй і строіцца было нават у Байкова/Некрашэвіча, і ў Беларускай навуковай тэрміналогіі пачатку 20 ст. Слова "шыхт" і вытворныя - цьмянага паходжання, пашырылася, відаць, дзякуючы слоўніку Ластоўскага. У Байкова/Некрашэвіча і Насовіча фіксаваліся "шых". Падрабязней: http://by-mova.livejournal.com/1019938.html і http://by-mova.livejournal.com/1020317.html З астатнім - пра недарэчнасць "перабудавання" у гэтым кантэксце, пра варыянты "змяніць паласу" і да т.п. згодзен.
0
усе словы нашыя / адказаць
23.10.2012 / 09:47
калька, калька.. адкуль займелі хоць гэтае слова "калька"?.. грубых русізмаў у мове рускай, якой Статуты напісАныя, быць не можа. кажаце: грубы маскалізм?.. грубы - тоўсты, грубая - цяжарная.. Так можна і размаўляць ня здолець строіцца - чаму гэта не беларускі выраз? сабрацца ўтрох ды і будаваць ці яшчэ нешта рабіць строіць - сабраць тры нейкіх элемента - каб атрымалася нешта - канструктыўна ЖОРСТКАЕ :)) ( мо пара вярнуць і слова жосткі?) ці каб даўжыню патрэбную атрымаць - строіць.. а вось вам з Краёвага слоўніка Чэрвеньшчыны - маёй сёняшняй настольнай кнігі: трэба хату строіць панясу боты строіць строіць каню грыву, каб ня збівалася як прыбралі ў хаце, дык стройна стала якая стройная дзя(е)ўчына! стройны домік! трэ карыстацца ўстойлівымі выразамі, як сваёй маёмасцю - калі няма нечага іншага - больш дакладнага, зручнага і лаканічнага. Вы ставіце пытаньне: "Могуць беларусы казаць: змяніць палосу, змяніць паласу руху, узяць [левую, правую] палосу, узяць улева, управа, рушыць у правую палосу?" Могуць. На здароўе! але й "перастроіўся туды там ці сюды" - нічым не горш, але нават больш дакладна і больш спецыфічна, бо "змяніць" можна што заўгодна і дзе заўгодна "узяць", "рушыць" - таксама і ва ўсіх гэтых выпадках абавязковыя удакладняючыя словы.. значыць мэта - абы не калька? і дзе доказы, што гэта такая ўжо калька?
0
Litwin-BIELARUS / адказаць
27.11.2012 / 08:58
Spiarscha - MOWU zbierahac` ! Zatym,budziem - schychtawac` !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера