Знайсці
16.10.2012 / 13:01РусŁacБел

Прадстаўнік Беларусі выступіць на дзіцячым «Еўрабачанні» першым

Парадак выступлення фіналістаў міжнароднага дзіцячага песеннага конкурсу «Еўрабачанне-2012» быў вызначаны 15 кастрычніка ў Амстэрдаме (Галандыя).

У Амстэрдаме кіраўнікі дэлегацый краін-удзельніц сабраліся для таго, каб афіцыйна заявіць конкурсныя кампазіцыі і атрымаць ад арганізатараў інфармацыю аб правядзенні шоу.

Згодна з лёсаваннем, адкрые фінальнае шоу 1 снежня прадстаўнік Беларусі Ягор Жэшка (№ 1). За ім на сцэну выйдуць удзельнікі наступных краін: Швецыя (2), Азербайджан (3), Бельгія (4), Расія (5), Ізраіль (6), Албанія (7), Арменія (8), Украіна (9), Грузія (10), Малдова (11), Галандыя (12).

Дзіцячае «Еўрабачанне-2012» пройдзе пад дэвізам «Разбі лёд». Фінал конкурсу адбудзецца 1 снежня ў канцэртнай зале HMH, вядомай цудоўнай акустыкай.

Зала ўмяшчае 3–4 тыс. гледачоў.

Прадстаўніку Беларусі Ягору Жэшку 12 гадоў, ён жыве і вучыцца ў Мінску, займаецца ў эстрадна-вакальнай студыі прадзюсарскага цэнтра «Залатыя галасы» пры арт-групе «Беларусы». Паклоннік Мікалая Баскава, Вітаса і Рыкі Марціна, гэты юны выканаўца ўжо прымаў удзел у міжнародным дзіцячым конкурсе «Трыксі» (Балгарыя, 2011), рэспубліканскім дзіцячым конкурсе «Песня для Еўрабачання» (2011), нацыянальным конкурсе папулярнай песні «Беларуская жамчужына» (2011), паўфінале конкурсу «Дзіцячая новая хваля» (Масква, 2012), міжнародным конкурсе «Кубак Еўропы» (Мінск, 2012).

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера