Знайсці
11.10.2012 / 11:221РусŁacБел

На Фэсце моваў у Вялікім Ноўгарадзе раздавалі «Нашу Ніву»

Арганізатары спецыяльна замовілі асобнікі ў Рэдакцыі.

Першы ў свеце Фэст моваў адбыўся ва французскім горадзе Тур у 1995 годзе, а ўжо ў наступным годзе па аналагічнай схеме, быў праведзены ў чувашскіх Чэбаксарах. Сёння Фэсты моваў штогод праходзяць у Маскве, Уфе, Кіеве, Адэсе, Ялце.

У Вялікім Ноўгарадзе Фэст моваў адбыўся ўпершыню. Прымаў яго Наўгародскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Яраслава Мудрага.

І хоць людзей было нямнога, але гэта была цікаўная, культурная моладзь.

Прэзентацыі мовы выглядалі як 50-хвілінны выступ у вольнай форме, галоўнай тэмай якога з’яўлялася ўласна пэўная мова — як яе «вонкавы» бок (гісторыя, арэал распаўсюду, адносіны і ўзаемадзеянне з суседнімі мовамі), так і «ўнутраная» (структура мовы, асаблівасьці яго граматыкі, фанетыкі, сінтаксісу, моўныя «прысмакі» і кур’ёзы).

На Фэсце была і беларуская мова.
Расказвалі пра асаблівасці і нормы пісьма (лацінку, кірыліцу, кітабы).
Зачыталі тэкст на беларускай мове і верш Янкі Купалы, прысвечаны пяцігоддзю газеты «Наша Ніва» — «Не загаснуць зоркі ў небе», якая стала народнай песняй, а нядаўна была перапетая сучаснымі спевакамі ў альбоме «Я нарадзіўся тут».

Асобнікі газеты, дарэчы, разышліся ўмомант, нібы тыя гарачыя булачкі.

Даслаў чытач Янка Смаленкін, Ноўгарад

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930