Знайсці
11.10.2012 / 11:108РусŁacБел

На выпраўленне памылак рэстаўратараў Лідскага замка выдзяляюць 7 млрд

Міністэрства культуры Беларусі ў 2013 годзе асаблівую ўвагу надасць рэстаўрацыі Лідскага замка. Не толькі ў сувязі з набліжэннем да завяршэння работ, але і з улікам неабходнасці выпраўлення пралікаў мінулых гадоў з бюджэту выдаткавана 7 мільярдаў рублёў.
Пра гэта 10 кастрычніка паведаміў міністр культуры Павел Латушка ў Нясвіжскім палацы падчас святкавання Дня работнікаў культуры.

Таксама ён адзначыў, што «ў 2013 годзе Міністэрства культуры лічыць прыярытэтным актывізацыю прац па рэстаўрацыі Навагрудскага, Крэўскага і Ружанскага замкаў, на якія плануецца выдаткаваць 10, 5 і 5 мільярдаў рублёў адпаведна. У пералік прыярытэтных аб’ектаў рэстаўрацыі варта аднесці ўнікальны сядзібны дом у вёсцы Красны Бераг Жлобінскага раёна, на які плануецца выдаткаваць 16 мільярдаў рублёў рэспубліканскіх асігнаванняў і такі ж аб’ём мясцовых сродкаў, што дазволіць забяспечыць увод аб’екта ў наступным годзе».

Міністэрствам культуры ўпершыню арганізаваны і праведзены рэспубліканскі конкурс на лепшы прыклад аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
Вынікі конкурсу былі падведзеныя ў апошнія дні верасня ў межах святкавання Еўрапейскіх дзён спадчыны.

Павел Латушка падкрэсліў, што «неабходна ўзмацніць працу па прыцягненні фундатараў для перадачы невыкарыстоўваных сядзібных комплексаў і іншых аб’ектаў спадчыны з мэтай забеспячэння іх захаванасці і ўключэння ў гаспадарчы зварот ці турыстычную інфраструктуру. Важнай задачай з’яўляецца павышэнне ўзроўню і якасці рэстаўрацыйных прац».

У 2012 годзе была распачатая рэалізацыя дзяржаўнай праграмы «Замкі Беларусі» на 2012–2018 гады, якой прадугледжана выкананне работ на 38 помніках.
Сёлета работы праводзяцца на дваццаці аб’ектах спадчыны. За кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў у 2012 годзе распачата распрацоўка праектнай дакументацыі на правядзенне кансервацыі замкаў у Крэве, Навагрудку, Гальшанах. Сродкі мясцовых бюджэтаў накіраваны на кансервацыю замкавых муроў і добраўпарадкаванне тэрыторый замчышчаў у Быхаве, Геранёнах, Браславе, Суражы.

На сённяшні дзень статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь нададзены 5555 аб’ектам.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930