Даслаць навіну
Знайсці
09.10.2012 / 22:42 8

Беларуская чыгунка: беларускамоўная версія сайта можа з'явіцца ў 2013 годзе

Пра гэта паведамляецца ў адказе БЧ на электронны запыт.

Чытач НН Зміцер С. даслаў у Рэдакцыю копію афіцыйнага адказу прадстаўніка Беларускай чыгункі на свой запыт. Чытач прасіў патлумачыць, чаму сайт БЧ не мае беларускамоўнай версіі і працуе толькі па-расейску.

У адказе, падпісаным галоўным інжынерам БЧ В. М. Шубадзёравым, на добрай беларускай мове тлумачыцца, што Чыгунка кіравалася загадам кіраўніка дзяржавы № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт». Загад прадпісвае дзяржаўным установам ствараць сайты «на расейскай і (альбо) беларускай мовах».

Але Чыгунка, адзначаецца ў лісце, разглядае пытанне аб увядзенні з першага квартала 2013 года беларускамоўнай і англійскамоўнай версій сайту.

Каб даслаць у Беларускую чыгунку ліст, можна скарыстацца формай зваротнай сувязі.

СМ

0
Guinness / адказаць
10.10.2012 / 12:59
Трэба было ў звярнуць увагу на галоўнае на іх лагатыпе: БЧ/BC - гэта НЕ "белорусская железная дорога". Нейкі дызайнерскі кагнітыўны дысананс атрымліваеца. Вунь рускія цалкам вагоны сваім лагатыпам размалёўваюць. А БЧ і карацей і прыгажэй чым усялякія РЖД ці PKP.
0
ПЯТРУСЬ КАПЧЫК / адказаць
15.10.2012 / 10:50
Беларуская чыгунка ўвогуле апошнім часам пачала мяняць беларуска- моўныя шыльды з назвамі прыпынкаў цягнікоў на расейскамоўныя! Прык- лады? Калі ласка: была станцыя КАЛЯДЗІЧЫ,зараз ужо КОЛЯДИЧИ,была станцыя ЛУНІНЕЦ,а зараз "красуецц" ЛУНИНЕЦ...Будзеце ехаць цягніком - збвярніце ўвагу на шыльды на будынках станцый і самі ўсё пабачыце! А як называецца газета БЧ ведаеце?! ЖЕЛЕЗНОДОРОЖНИК БЕЛОРУССИИ ! Афіцыйная назва краіны БЕЛАРУСЬ чыгункай ігнаруецца,бо кіруюць ёю не беларусы! Ганьба такім кіраўнікам,яны б у нас на Ўкраіне не працавалі б болей аднаго месяца з такімі выкрунтасамі з дзяржаўнай мовай!
0
Хворы / адказаць
21.11.2012 / 09:29
Я сталы чытач НН і сталы супрацоўнік чыгункі. Словы артыкула і словы каментароў падрымліваю агульна, але кропкавыя выказваньні агідныя, бо не маюць абгрунтаванай асновы. Ня ўсё так дрэнна! Так, памылку з тэрмінам выхаду бел-версіі сайта зрабілі, але праца вядзецца. І што вы думаеце, на жаль не прафесіяналамі, а проста інтузіястамі, карыстаючыміся мовай і хварэючымі за гэта. Звяртаючыся да чытачоў і рэдакцыі НН прашу дапамагчы з дакладнасьцю пераклада бел-версіі сайта чыгункі. Дэма версія бачная з прыставачкай /be З прапановай дапамогі можна звяртацца праз рэдакцыю НН. п.с. толькі для рэдакцыі (не друкуйце ў каментарах) - стасункі можна ладзіць праз Ул.Кошчанку, чы емейл saloni@tut.by
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30