Знайсці
09.10.2012 / 17:4513РусŁacБел

«Советская Белоруссія»: Адмена зімовага часу пракладзе нябачную мяжу паміж Еўразійскім саюзам і ЕС

Пытанне часу — гэта пытанне палітыкі, а не эканомікі або здароўя людзей, перакананы калумніст газеты.

У апошнім нумары «Советской Белоруссии» калумніст газеты і ідэолаг беларускіх русафілаў Усевалад Шымаў разважае над праблемай адмены зімовага часу ў Беларусі. Ён піша пра сумненні і спрэчкі, якія не сціхаюць і праз год пасля таго, як Беларусь і Расія адмовіліся ад штогадовага пераходу на «зімовы» час.

Далей Шымаў прыходзіць да высновы, што «пытанне часу — гэта не пытанне эканамічнай мэтазгоднасці або здароўя людзей», а «пытанне палітыкі». І прапануе прыгадаць уласную гісторыю краіны. Маўляў, зусім нядаўна Беларусь жыла па маскоўскім часе, потым атрымала незалежнасць, а разам з ёй і «свой» час.

Прыгадвае Шымаў і Закарпацкую вобласць Украіны, дзе нібыта на побытавым узроўні аддаецца перавага не кіеўскаму часу, а цэнтральнаеўрапейскаму. Што, на думку Шымава, не дзіўна, бо гэтая частка Украіны ў свой час была цесна звязаная з цэнтральнаеўрапейскімі краінамі.

Напрыканцы артыкула Шымаў прыходзіць да наступнай высновы. «Зыходзячы са сказанага вышэй, у кансалідаванай адмене Беларуссю і Расіяй «зімовага» часу таксама можна ўбачыць палітыка-ідэалагічную подбіўку.

Новы падлік часу як быццам пракладвае нябачную мяжу паміж Еўразійскім саюзам, што нараджаецца, і саюзам Еўрапейскім, пазначае дзве геапалітычныя прасторы, якія блізкія між сабой, але ўсё ж жывуць у розным рытме».

СП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930