Знайсці
09.10.2012 / 13:50РусŁacБел

У найбліжэйшыя суткі — дажджы, у наступныя — замаразкі

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 10 кастрычніка ў Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы. Вецер паўднёва-заходні 5–10 м/с, месцамі парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 1–7°С, максімальная днём ад плюс 5°С па поўначы да плюс 11°С на поўдні краіны.

У Мінску 10 кастрычніка пахмурна з праясненнямі. Часам дажджы. Вецер паўднёва-заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 3–5°С,

максімальная днём плюс 8–10°С.

11 кастрычніка ў Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 1–6°С, на тарфяніках Палесся замаразкі да 0 — мінус 3°С;

максімальная тэмпература днём плюс 5–11°С.

12 кастрычніка ў Беларусі таксама пахмурна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер заходняй чвэрці 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 1–6°С, месцамі замаразкі да 0 — мінус 3°С; максімальная тэмпература днём плюс 5–11°С.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031