Знайсці
07.10.2012 / 14:231РусŁacБел

У Мінску ў суботу выпала траціна месячнай нормы ападкаў, быў паралізаваны рух транспарту

Амаль трэць месячнай нормы ападкаў выпала ў Мінску за мінулыя суткі (з 9 гадзін раніцы 6 кастрычніка да 9 гадзін раніцы 7 кастрычніка) — 19 мм (норма — 60 мм).

Згодна са звесткамі рэсурсу meteoinfo.by, найбольш інтэнсіўныя ападкі выпалі ноччу — 17 мм, пры гэтым другі раз за апошнія тры дні назіралася навальніца.

МНС паведамляе, што ў выніку выпадзення ападкаў (12 мм з 21.20 да 22.15) у Мінску было падтоплена 11 участкаў дарог.

Спыняўся рух 17 тралейбусных і трох аўтобусных маршрутаў (максімальны час спынення 2 гадзіны 30 хвілін). Пацярпелых няма.

Моцныя дажджы прайшлі ноччу таксама ў Валожыне — 16 мм (25% кастрычніцкай нормы), Вілейцы — 15 мм (25%), Лідзе — 15 мм (24%), Горках — 18 мм (29%).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930