Знайсці
05.10.2012 / 14:49РусŁacБел

У выхадныя будзе халаднавата і дажджліва

Прагноз надвор'я на 6--8 кастрычніка.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у суботу па Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Часам дажджы. Вецер паўднёва-заходні 6–11 м/с, на большай частцы тэрыторыі парывы 15–22 м/с, у паўночных раёнах месцамі да 23–25 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5–11°С,

максімальная днём +10–16°С, па поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей да +18°С.

У Мінску ў суботу часам дождж. Вецер паўднёва-заходні 6–11 м/с, парывы 15–20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8–10°С,

максімальная днём +12–14°С.

У наступныя двое сутак у Беларусі захаваецца дажджлівае надвор’е. У нядзелю, 7 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні, заходні 4–9 м/с, днём парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5–12°С, максімальная днём +8–15°С.

8 кастрычніка ноччу месцамі, днём у заходніх і цэнтральных раёнах кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2–8°С, на тарфяніках Брэсцкай вобласці месцамі замаразкі да 0 — мінус 3°С;

максімальная тэмпература днём +7–13°С.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930