Знайсці
05.10.2012 / 13:277РусŁacБел

Каму верыць: «Рэспубліцы» ці «Савецкай Беларусіі»?

Вось газета «Рэспубліка» паведамляе мне, што пераход на зімовы час — марнаванне часу: «… не грае (!) вырашальнай ролі ў эканоміі электраэнергіі. За кошт такога зрушэння на працягу месяца, пакуль гэты эфект назіраўся, у Беларусі атрымлівалася зэканоміць 20 млн. кВт/г электраэнергіі. Гэта складае ўсяго 0,05% бла-бла-бла… «, — кажа начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела «Белэнерга» Вольга Пруднікава. І яшчэ чытаю: «акрамя таго, у выпадку пераводу стрэлак восенню на зімовы час гэты эфект нівеляваўся». Які змрок!

Але як быць вось з гэтым:

… Кастрычніку 2004 года, газета «СБ» піша: «Адзін з ключавых матываў — эканомія электраэнергіі: за 5 месяцаў можна ашчадзіць 95–100 мільёнаў кілават-гадзін».

… У сакавіку 2006 года «СБ» піша: «Карысць, безумоўна, ёсць. Па дадзеных Беларускага дзяржаўнага інстытута метралогіі, перавод стрэлак эканоміць каля 5% электраэнергіі».

… І ў сакавіку 2010 года «СБ» спасылаецца на самібачыцекаго: «Адмыслоўцы „Белэнерга“ (!) працягваюць запэўніваць, што пераход на летні час дапамагае зэканоміць на асвятленні 90–95 мільёнаў кВт/г (гэтыя лічбы не змяняюцца на працягу апошніх гадоў) . А ў грашовым выражэнні выгада ад зберажэння энергіі- каля трох мільёнаў даляраў».

Каму верыць — не ведаю цяпер

Віктар Малішэўскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера