Знайсці
04.10.2012 / 17:2913РусŁacБел

У Мінску прэзентавалі Біблію Скарыны - фотарэпартаж

На імпрэзе прысутнічалі міністр культуры Латушка і мітрапаліт Кандрусевіч.

4 кастрычніка ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі прэзентавалі Біблію Францыска Скарыны, выдадзеную ў Празе ў 1517–1519 гадах.

Гэта ўнікальнае выданне — адзіны наяўны ў Германіі асобнік Бібліі Скарыны з Верхнялужыцкай навуковай бібліятэкі горада Гёрліц. Яна складаецца з 11 уключаных у адзін канвалют кніг, якія Скарына выдаў у Празе ў 1517-1519 гг. Сярод іх ёсць такія, якія адсутнічаюць у фондах Нацыянальнай бібліятэкі, напрыклад, кніга «Быццё» з цудоўнай гравюрай на тытульнай старонцы, а таксама Чатыры Кнігі Царстваў са знакамітым партрэтам першадрукара.

На прэзентацыі прысутнічаў пасол Германіі ў Беларусі Вальфрам Маас, міністр культуры Павел Латушка, мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Экспанаванне кніг Скарыны будзе праходзіць у Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі з 4 па 13 кастрычніка 2012 г. і ў Нясвіжскім гісторыка-культурным музеі-запаведніку з 15 па 24 кастрычніка 2012 г.

Сяргей Макарэвіч, фота Сяргея Гудзіліна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930