Знайсці
04.10.2012 / 13:18РусŁacБел

У найбліжэйшыя дні будзе халаднаватае надвор'е, дажджы

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 5 кастрычніка будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па заходняй палове, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі туман. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +7–13°С,

днём +10–15°С, па паўднёвым усходзе да +17°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Раніцай і днём кароткачасовы дождж. Ноччу слабы туман. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на заходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +9–11°С,

днём +11–13°С.

6 кастрычніка па краіне воблачна з праясненнямі, часам дажджы. Вецер паўднёва-заходні, заходні 7–12 м/с, парывы 15–20 м/с, па поўначы месцамі да 22–24 м/с. Тэмпература паветра ноччу +5–12°С,

днём +9–16°С, па Гомельскай вобласці месцамі да +18°С.

7 кастрычніка воблачна з праясненнямі, часам дажджы. Вецер паўднёвым з пераходам на заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +6–12°С,

днём +8–15°С.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930