Знайсці
04.10.2012 / 10:421РусŁacБел

Забыты вернісаж: выйшла кніга пра гарадзенскіх мастакоў 1860-х – 1930-х гг.

Наталля Маліноўская-Франке вяртае гарадзенцам забытыя скарбы жывапісу, а Гродна вяртае ў шэраг мастацкіх цэнтраў цэнтральнай і ўсходняй Еўропы мяжы ХІХ-ХХ стст. У серыі «Гарадзенская Бібліятэка» пабачыла свет чарговая кніга — «Забыты вернісаж. Творчасць мастакоў Гарадзеншчыны 1860-х1930-х гг.», аўтар манаграфіі — беларуская даследчыца Наталля Маліноўская-Франке.

1860-я-1930-я гг. — магутны этап развіцця жывапіснага мастацтва вялікага заходнебеларускага рэгіёну. Расійская палітыка пасля задушэння паўстання 1863 г. моцна адбілася на развіцці культуры Гарадзеншчыны. Менавіта на гэтыя падзеі мастакі Гарадзеншчыны адказалі актыўным пошукам і вывучэннем сваіх каранёў, асэнсаваннем багатай гісторыка- культурнай спадчыны рэгіёна.

Такі жывы зварот да традыцыі вызначаўся нерэалізаванасцю нацыянальнай ідэі, выпеставанай яшчэ рамантызмам у першай чвэрці ХІХ ст.

Жывапісцы Гарадзеншчыны здолелі падыйсці ў сваёй творчасці да арганічнага спалучэння мінулага і сучаснага, традыцыі і навацыі, нацыянальнага і агульнаеўрапейскага.

Творчая спадчына мастакоў Гродзеншчыны, а таксама бібліяграфічныя і архіўныя матэрыялы даюць падставы сцвярджаць, што ў 1860-я-1930-я гг. з Гродзеншчынай былі звязаны жыццём і творчасцю цэлая плеяда мастакоў, якія пакінулі значны след у гісторыі мастацтва жывапісу вялікага цэнтральнаеўрапейскага рэгіёну, які ахоплівае сёння Беларусь, Літву і Польшчу. З аднаго боку, гэта вядомыя мастакі (Казімір Альхімовіч, Фердынанд Рушчыц, Казімір Стаброўскі, Леў Бакст, Генрых Вейсенгоф, Людамір Сляндзінскі, Станіслаў Жукоўскі), чыя творчасць звязана не толькі з Беларуссю, але і з Літвой, Польшчай, Расіяй. З другога боку, у жывапісе Гродзеншчыны гэтага часу працаваў шэраг таленавітых мастакоў (Марыя Гажыч, Марыя Магдалена Бутаўт-Анджэйковіч, Луцыя Балзукевіч, Майсей Лейбоўскі, Зых Буйноўскі, Валянцін Рамановіч ды інш), якія сёння невядомыя або малавядомыя ў гісторыі беларускага мастацтва, але без іх творчых здабыткаў не можа быць поўнага ўяўлення пра жывапіс Гродзеншчыны і Беларусі.

***

Наталля Маліноўская-Франке — кандыдат мастацтвазнаўца, філолаг, журналіст. Асноўнай сферай навуковых зацікаўленасцяў з’яўляецца беларускі жывапіс XIX–XX стагоддзяў і памежны міжнацыянальны культурны дыялог.

Гарадзенская бібліятэка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930