Даслаць навіну
Знайсці
0
Сілікатабетон / адказаць
03.10.2012 / 15:58
Пра граніт на сотні квадратных метраў выдатная ідэя! Только хто за гэта заплаціць? Можа і ўсю набярэжную гранітам упрыгожым, чаго там мелачыцца? Лесьвіца выглядае завузкаю - полк не прайдзе. А тым некалькім шпацыруючым да Каложы з гэтага боку і ранейшай сьцяжынкі хапала. Аднак грошы пасьпяхова закапаныя. Колькі мільёнаў тугрыкаў?
0
VALKYRIJA / адказаць
03.10.2012 / 19:01
Абрыс лесвіцы мне спадабаўся... Эстэтычнае афармленне горада таксама важна для адчування камфорту і выхавання густу... На фотках не бачна, ці ўзмацнілі схіл ля Каложы, які асядаў?
0
падкаморы / адказаць
03.10.2012 / 19:28
Сілікатабетон Вы ня маеце рацыі. Тая былая лесьвіца, пра якую вы кажаце, была сапраўдным выпрабаваньнем. Вышчарбленая, яна ня кожнаму была пад сілу. І пры чым тут полк? Месца гэта зацішнае. І зараз ад Нёмана прыемна падняцца да Каложы, пазіраючы на яе з кожнай пляцоўкі... Таму ня трэба трызьніць бяз дай прычыны. А сьхіл, Валькырыя, не ўзмацнілі. І праблемы з усадкай застаюцца. Як, дарэчы, і з рэстаўрацыяй. Кепска, што побач са старажытнай царквой "пасадзілі" памяшканьне гродзенскай епархіі. Знайшлося б і іншае месца ў горадзе для царкоўных начальнікаў. Не, прысунуліся да помніка, нібы яны самі таксама помнік...
0
VALKYRIJA / адказаць
03.10.2012 / 23:26
падкаморы напiсаў(ла) 3 кастрычнiка 2012 у 19:28 ... побач са старажытнай царквой "пасадзілі" памяшканьне гродзенскай епархіі... --------------------------- Калі ў Вас ёсць час, калі ласка патлумачце, што азначае - "побач"? Спадзяюся не на прыцаркоўнай тэрыторыі... --------------- Адразу пазначу, што я не архітэктар і ўвогуле не спецыяліст у гэтай галіне, але калі будавалі дом цікавілася пытаннямі будаўніцтва... На мае глузды, так трэба будаваць на схіле падземны будынак такім чынам, каб падмурак царквы ў выніку абапёрся на мур гэтага аб'екта... Ёсць розныя тэхналёгіі выканання такіх прац... напрыклад свАевая - калі спачатку ўсталёўваюць сваі пад "плывучы" падмурак, а потым пачынаюць ішныя працы... гэта даволі точныя працы... тым больш, калі датычыцца такіх унікальных аб'ектаў... ведаю, скандынавы спецы ў такіх працах, магчыма і лепшыя ёсць... Я не ведаю ці ёсць у нас спецыялісты, якім можна даверыць такі "унікум", затое я ведаю пазіцыю многіх, хто "хварэе" за царкву - лепш цяпер нічога не чапаць пры нашых спецаў і нашых вертыкальшчыках... Але ж трэба наперад думаць... пакуль не здарылася непапраўнага... Магчыма епархія,таксама зацікавілася б якасным вырашэннем гэтай праблемы - не ўвесь жа час гандляваць :)
0
сілікабетон / адказаць
04.10.2012 / 01:38
падкаморы, калі Вам была патрэбна такая лесьвіца, то трэба было за яе заплаціць. Мне і папярэдняя не патрабавалася (таксама некалі зробленая тымі ж будаўнікамі) і потым разваленая часам. Калі Вы мейсцовы, то ведаеце, што ў гэтае зацішнае месца можна трапіць ад Нёмана па старых каменных прыступках зправа ад царквы - яны больш-менш захаваліся і надавалі шарму пад'ёму да Каложы. Ну і напішыце пра граніт дзе ні попадзя - за чые рублікі сей банкет? Можа гэтую лесвіцу зрабілі за дабраахвотна-прымусовыя ахвяраваньні, якія зьбіралі на рэстаўрацыю Каложы?
0
падкаморы / адказаць
05.10.2012 / 18:08
сілікабетон Прабачце, але нейкія дурнаватыя рэчы вы пішаце. Пры чым тут "рублікі і банкет"? Зроблены годны падыход да помніка, які зьяўляецца гонарам Гародні і ўсёй Беларусі. Па-вашаму, трэба ламаць ногі, коўзаючыся па старых каменных прыступках і захоўваючы пры гэтым "чысьціню намераў"? VALKYRIJA Паважаная спадырыня, вашая прапанова (падперці храм зьнізу) падаецца мне амаль фантастычнай, хоць і эфектнай (такі падземны, амаль катакомбны храм-крыпта!). Але... Каложа стаіць на калажані, як паказалі геарадарныя даследваньні. То бок - на плывунах, на падземных крыніцах-калодзежах. Таму і здарыліся два абвалы храма ў пазамінулым стагоддзі. У такім выпадку падмацаваць храм наверсе храмам унізе не ўдасца. Тут патрэбна іншая тэхналогія. Але ж грошы на гісторыю і гонар, майстэрства, жаданьне - усяго гэтага бракуе ў нас зараз, бо краіна - саўгас "Гарадзец". Як блізка (гучыць) да Гародні і як далёка (ментальна і тэрытарыяльна) ад яе!
0
сілікабетон з арматурай / адказаць
10.10.2012 / 13:15
падкаморы, дык за якія грошы зроблены годны сей падыход і каму ён патрэбны? Колькі турыстаў і калі зламалі ногі на старых прыступках? Нуль цэлых нуль дзесятых?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера