Знайсці
02.10.2012 / 13:189РусŁacБел

Самыя вялікія і прыгожыя масты свету — фоты

Але гэта будзе не простае параўнанне па даўжыні, плошчы або вышыні. З кожным годам будуюцца ўсё новыя і новыя масты, усё вышэйшыя, даўжэйшыя і незвычайнейшыя, таму тут гаворка пойдзе пра масты-рэкардсмены, бо кожны з іх у свой час быў самым доўгім, самым вялікім, самым высокім ці арыгінальным.

1. Пачнем з самага доўгага на дадзены момант аўтамабільнага моста — Ханчжоу ў Кітаі. Гэта самы доўгі мост, перасякае акіян — яго даўжыня складае 36 кіламетраў. Ужо ў найбліжэйшыя гады будуць пабудаваныя масты, што паб’юць рэкорд гэтага моста, але ён назаўсёды застанецца адным з наймаштабнейшых збудаванняў падобнага плана

2. Самым высокім на дадзены момант ёсць віядук Міё ў Францыі. Яго вышыня — 343 метры, Міё таксама рэкардсмен дзякуючы самым высокім апорам і самым высокім вежам моста ў свеце

3. Не менш легендарны мост — Залатыя Вароты ў Сан-Францыска. Доўгі час (амаль тры дзесяцігоддзі) ён быў самым вялікім вісячым мостам у свеце. Ён таксама сумны рэкардсмен па колькасці самагубстваў. Практычна кожны месяц хто-небудзь скача з яго ў ваду.

4. Знакаміты Таўэрскi мост — адзін з сімвалаў Лондана. Яго асаблівасць у тым, што развадныя механізмы здольныя развесці тысячатонную канструкцыю ўсяго за адну хвіліну для пропуску судоў. Нават у разведзеным стане дзякуючы спецыяльным галерэям мост могуць перасякаць пешаходы. Цяпер мост пешаходны і выкарыстоўваецца як музей.

5. Самы доўгі ў Еўропе мост — мост Васка да Гама ў Партугаліі. Многія параўноўваюць яго з Ханчжоу, але Васка да Гама ўсё ж выглядае больш вытанчана і арганічна, хоць і саступае ў даўжыні.

6. Не менш знакаміты Басфорскі мост аб’ядноўвае Еўропу і Азію. Ён злучае Еўрапейскую і Азіяцкую часткі Стамбула.

7. Унікальнае збудаванне — японскі Жамчужны мост, пабудаваны ў самай сейсмічна нестабільнай зоне планеты. Ён да гэтага часу ёсць самым доўгім падвесным мостам у свеце, даўжынёй 3911 метраў.

8. Адзіны ў сваім родзе, мост-фантан Банпа ў Сеуле трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса як самы доўгі фантан на мосце. Агульная даўжыня фантана «Месяцовая вясёлка» складае 1140 метраў.

9. Не лішне было б дадаць да агляду і чыгуначны мост. Мост Форт у Шатландыі доўгі час быў самым вялікім мостам у свеце, ён таксама адзін з першых кансольных мастоў у свеце, а таксама першы сталёвы мост у Англіі.

10. Адной з самых вядомых славутасцяў Нью-Ёрка, разам са статуяй Свабоды, ёсць Бруклінскі мост. Гэта першы ў свеце мост, які вісіць на сталёвых трасах, а таксама адзін з першых падвесных мастоў у свеце. Даўжыня моста — 1825 метраў

11. Дзівосны мост Тысячагоддзя (Гейтсхэд Міленіум) у Англіі — адзіны ў свеце паваротны мост. Падчас праходу судоў мост паварочваецца на 40 градусаў, што збоку нагадвае мірганне вока. Працэс павароту вельмі ўражвае і займае ўсяго 4 хвіліны. За год мост «міргае» прыкладна 200 разоў.

12. Мост можа быць незвычайным не толькі дзякуючы памерам. Каб праславіцца на ўвесь свет, неабавязкова будаваць самы вялікі мост, дастаткова проста зрабіць яго арыгінальным і ўнікальным, адзіным у свеце. Мост Эразма ў Ратэрдаме — менавіта такі. Дзякуючы форме ў народзе яго адразу ж празвалі Ратэрдамскім лебедзем. Такая форма была абраная невыпадкова — гэта вынік доўгіх інжынерных разлікаў. Акрамя ўсяго іншага, Лебедзь усё ж пабіў адзін з рэкордаў даўжыні — гэта самы доўгі развадны мост у свеце

13. Ці ведаеце вы, што масты бываюць не толькі пешаходнымі, аўтамабільнымі або чыгуначнымі? Знаёмцеся — магдэбургскі водны мост. Па гэтым тэхнічным цудзе даўжынёй у кіламетр ходзяць баржы, паромы, катэры. Гэты мост злучае два суднаходныя каналы — Эльба-Хафель і Сярэднегерманскі канал.

14. Адправімся на другі бок свету — у Паўднёвую Амерыку, а менавіта ў Бразілію. Тут знаходзіцца адзіны ў свеце мост з апорай у форме літары Х — мост Алівейра. Дзякуючы форме мачтаў, вышыні ў 138 метраў, 144 магутным сталёвым тросам і шыкоўнай светладыёднай падсветцы Алівейра стаў адным з сімвалаў горада Сан-Паўлу.

15. Адзін з найстарэйшых і знакамітых мастоў Італіі, сімвал Фларэнцыі — Понтэ Вэк’я. Мост незвычайны тым, што забудаваны і населены людзьмі, тут таксама размешчаная знакамітая карцінная галерэя Уфіцы.

16. Спачатку хацелася ўключыць у гэтую падборку ўсе масты знакамітага архітэктара Сант’яга Калатравы, бо кожны з яго твораў можна смела называць шэдэўрам, але ў гэтым выпадку тэма разраслася б да вялізнага памеру. Таму проста раім прайсці па спасылцы і пачытаць падрабязна пра кожны з будынкаў. Калі выбіраць з усіх яго мастоў, то можна вылучыць Белы мост (Субісуры) у Іспаніі, пабудаваны са шкла і сталі.

17. Многія называюць Санкт-Пецярбург горадам мастоў. У агульнай падборцы па мастах Пецярбурга вы знойдзеце дэталёвую інфармацыю пра ўсе збудаванні.

18. Ёсць на што паглядзець і ў сталіцы Расіі, такія масты, як Баграціён, можна смела ўключаць у гэты спіс.

19. Выдатным узорам іранскай архітэктуры і адной з самых знакамітых славутасцяў Ірана ёсць мост Кхаджу. Гэта найстарэйшы мост Усходу, такі ж культавы, як Понтэ Вэк’я для Еўропы. Акрамя функцыі моста ён таксама ёсць дамбай і водаправодам, падводзячы ваду да садоў горада Ісфахан.

20. Завяршыць падборку хочацца двума мастамі з самага рамантычнага горада ў свеце — Венецыі. Самы вядомы венецыянскі мост — Рыальта, найстарэйшы мост горада любові, які абапіраецца на 12 тысяч паляў. Гэта адна з самых папулярных архітэктурных славутасцяў Венецыі

Мост Уздыхаў не менш папулярны. Аркавы мост у стылі барока, перакінуты праз Палацавы канал яшчэ ў XVII стагоддзі.

lifeglobe.net

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера