Знайсці
28.09.2012 / 12:0913РусŁacБел

Канцэрт Лявона Вольскага ў «Арт-Сядзібе» адменены, будынак апячатаны

Сённяшні канцэрт Лявона Вольскага, які меўся адбыцца ў Мінску ў новым памяшканні творчай пляцоўкі «Арт-Сядзіба» (пр-т Пушкіна, 28а), перанесены ў сядзібу БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3). Пачатак а 18.30. У канцэрце таксама бярэ ўдзел саксафаніст і флейтыст Павал Аракелян.

Сёння мелася адбыцца адкрыццё новага памяшкання «Арт-Сядзібы» (Пушкіна 28а). Першым канцэртам мусіў быць акустычны выступ Лявона Вольскага. Аднак учора ўвечары арт-дырэктар«Арт-Сядзібы» Павал Белавус прыехаў у новае памяшканне і даведаўся, што МНС апячатала будынак.

«Мы ўчора рабілі генеральную прыборку. — расказвае Белавус. — А 18-й гадзіне я вярнуўся на „Сядзібу“, і ўбачыў, што дзверы апячатаныя, а побач вісіць паперка з прозвішчамі двух сведкаў. Выявілася, што, пакуль нас не было, МНС нас зачыніла. Уласнік памяшкання пасля расказаў, што як толькі ў інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра нашае адкрыццё, яго выклікалі ў міністэрства, літаральна паднялі з ложка. Склалі паперу. Мы, канечне, можам адкрыцца, але спачатку да нас прыедзе МНС, пасля санстанцыя, пасля яшчэ хто-небудзь.

Болей за пару месяцаў мы ўсё адно не пратрымаліся б, таму скасавалі дамову».

Ці «Сядзібу» закрылі праз яе мінулае, ці прычына ў канцэрце Вольскага — дырэкцыя «Сядзібы» адказаць не можа.

«Рэч у тым, што Фрунзенскі раён вельмі кансерватыўны. — разважае Павал Белавус. — Нам уласнік сёння сказаў, што лепей шукаць памяшканне ў іншым раёне: адміністрацыя Фрунзенскага вельмі ўсяго баіцца. Вось яны нас убачылі, пачулі пра Вольскага».

Аднак «Арт-Сядзіба» так ці інакш будзе адноўлена.

«У нас зараз ёсць для таго сродкі, магчымасці, людзі. — кажа Белавус. — Відаць, будзем шукаць памяшканне, якое належыць фізічна асобе, каб гэты чалавек не баяўся пусціць нас да сябе. Ці будзем шукаць памяшканне, якое належыць замежнікам, ці паспрабуем дамаўляцца з амбасадамі».

Юрась Ускоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930