Знайсці
28.09.2012 / 10:325РусŁacБел

У Мінску праходзяць дні альтэрнатыўнай еўрапейскай культуры

У беларускай сталіцы з 27 па 29 верасня ў межах праекта «Адкрывай Беларусь — адкрывай Еўропу» праходзяць дні еўрапейскай культуры.
Праект сабраў каля дваццаці альтэрнатыўных мастакоў, фатографаў, музыкантаў з Партугаліі і Германіі. Арганізатары праекта: генеральны дырэктарат па адукацыі і культуры Еўракамісіі, выканаўчае агенцтва па адукацыі, аўдыявізуальных сродках і культуры, грамадскае аб’яднанне «Дыскусійна-аналітычная суполка «Ліберальны клуб», рэкламна-канцэртнае агенцтва «Мэйдстар».

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі каардынатар праекта, прадстаўнік «Ліберальнага клуба» Аляксандр Апейкін, праект пачаўся ў 2011 годзе, калі прадстаўнікі сучаснай беларускай культуры наведалі пяць еўрапейскіх краін. Сёлета дзеячы еўрапейскай культуры прыехалі да нас.

Спачатку планавалася сабраць людзей з пяці краін Еўропы, але з-за пэўных цяжкасцяў, у тым ліку фінансавых, засталіся толькі дзве краіны: Германія і Партугалія.

Як зазначыў Апейкін, «гэта сумесная культурная кампанія паказвае, што паміж беларускім і еўрапейскім арт-асяроддзем няма межаў». «Мы не ставім сабе нейкіх грандыёзных задач. Паколькі мы прадстаўляем альтэрнатыўнае, субкультурнае мастацтва, то разумеем, што ў нашай акцыі не можа быць масавага гледача. Прыйдуць тыя, каму гэта сапраўды цікава. Мы хочам змяніць градус свядомасці, разбурыць тыя сцены ізаляцыі, якія ўзніклі паміж Беларуссю і Еўрасаюзам», — сказаў у каментарыі для БелаПАН Апейкін.

Ён таксама зазначыў, што пасля завяршэння кампаніі будзе зняты фільм пра дні беларуска-еўрапейскай культуры, які будзе дэманстравацца на фестывалях альтэрнатыўнага кіно ў Польшчы, Германіі, Швецыі.

Мінскі глядач зможа наведаць выставы партугальскага фатографа Педра Лоба, нямецкіх мастакоў і фатографаў Яна Олькера, Маціяса Шумана, Міхаіла і Жанны Добельт. Музычныя эксперты Армін Зіберт і Каі-Уве Кольшміт правядуць майстар-класы на тэмы «Спосабы прасоўвання беларускіх музычных брэндаў у Еўрапейскім саюзе» і «Музыка ў трох сістэмах: ГДР, ФРГ і ЕС». Музыку прадставяць партугальскі фолк-калектыў No Mazurka Band і нямецкі гурт Sandow.creature.

24–26 верасня замежныя госці паказалі сваё майстэрства ў Віцебску і Брэсце.

Пятніца 28 верасня

11.00 - Адкрыццё выставы сучаснага еўрапейскага мастацтва і фатаграфіі.

Адрас: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 37а. (Галерэя «Ў»)

- Міхаіл Добельт (Германія) - мастак і дызайнер

- Жанна Добельт (Германія) - мастак і дызайнер

- Ян Олькер (Германія) - фатограф

11.00 - Выстава партугальскага фатографа Пэдра Лоба.

Адрас: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 84а (Антыкавярня «Дом Фішэра»)

16.00 - 18.00 - Майстар-клас ад еўрапейскіх арт-прадстаўнікоў.

Адрас: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 37а (Галерэя «Ў»)

- Ян Олькер (Германія) - фатограф.

- Армін Зіберт (Германія) - ды-джэй і музычны эксперт.

18.30 - 20.00 - Панэльная дыскусія "Беларуская культура ў кантэксце еўрапейскіх трэндаў».

Адрас: г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 28, гатэль «Еўропа»

Субота 29 верасня

12.00 - Працяг выставы сучаснага еўрапейскага мастацтва і фатаграфіі.

Адрас: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 37а. (Галерэя «Ў»)

- Міхаіл Добельт (Германія) - мастак і дызайнер.

- Жанна Добельт (Германія) - мастак і дызайнер.

- Ян Олькер (Германія) - фатограф.

16.00 - 18.00 - Майстар-клас ад еўрапейскіх арт-прадстаўнікоў. Частка 2.

Адрас: г. Мінск, пр. Незалежнасці 37а (Галерэя "Ў").

- Міхаіл Добельт (Германія) - мастак і дызайнер.

- Жанна Добельт (Германія) - мастак і дызайнер.

19.00 - 22.00 - Канцэрт еўрапейскіх і беларускіх музычных калектываў.

- Група "Sandow.creature" (Германія)

- Група "Rili Dope" (Беларусь)

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930