Знайсці
27.09.2012 / 12:39РусŁacБел

У бліжэйшыя суткі будзе воблачна з праясненнямі

Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі, 28 верасня, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. У асобных раёнах дажджы моцныя. Вецер паўднёва-заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с, ноччу па паўночным захадзе месцамі 15–18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10–16°С,

максімальная днём +13–19°С, па паўднёвым усходзе Гомельскай і Магілёўскай абласцей да +22°С.

У Мінску 28 верасня — воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +13–15°С, максімальная

днём +15–17°С.

29 верасня па краіне прагназуецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай туман. Вецер паўднёва-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3–10°С,

максімальная днём +14–21°С.

30 верасня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні, заходні 5–10 м/с, днём месцамі па поўначы парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +7–13°С,

максімальная днём +12–19°С, па паўднёвым усходзе да +21°С.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930