Знайсці
26.09.2012 / 14:48РусŁacБел

Вяртанне лета: у чацвер у Мінску пацяплее да +24°С

У найбліжэйшыя суткі захаваецца цёплае надвор'е, пераважна без ападкаў.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 27 верасня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі пад вечар па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах туман. Вецер паўднёвы 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с, месцамі парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 8–14°С,

па паўднёвым захадзе да плюс 16°С, максімальная днём плюс 21–27°С.

У Мінску 27 верасня таксама пераменная воблачнасць, без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны слабы туман. Вецер паўднёвы 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 11–13°С,

максімальная днём плюс 22–24°С.

28 верасня ў Беларусі таксама пахмурна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Днём па паўднёвым усходзе магчымыя навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с, днём у асобных раёнах па поўначы да 15–18 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 9–16°С, днём плюс 13–19°С, па паўднёвым усходзе плюс 20–24°С.

29 верасня ў Беларусі пераменная воблачнасць. Ноччу ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы. Днём пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі туман. Вецер няўстойлівы 4–9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 5–12°С,

максімальная днём плюс 13–19°С.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930