Знайсці
24.09.2012 / 14:57РусŁacБел

У чацвер моцна пацяплее: максімальная днём плюс 19—26°С

Прагноз надвор’я на 25–27 верасня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі па Беларусі будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём па паўднёвым захадзе кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер ноччу слабы, днём паўднёва-ўсходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 2–9°С, месцамі замаразкі да 0 — мінус 2°С,

максімальная днём плюс 11–17°С, па захадзе да плюс 19°С.

У Мінску заўтра без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер ноччу слабы, днём паўднёва-ўсходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 3–5°С, месцамі ў наваколлях горада замаразкі да 0 — мінус 2°С,

максімальная днём плюс 13–15°С.

У наступныя двое сутак па Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. 26 верасня месцамі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўднёва-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад плюс 3°С па паўночным усходзе да плюс 11°С па поўдні краіны;

максімальная днём плюс 13–20°С, па поўдні да плюс 23°С.

27 верасня ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёвы 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 6–13°С,

максімальная днём плюс 19–26°С.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера