Знайсці
20.09.2012 / 15:5112РусŁacБел

Наіўнякі з «Гавары праўду» разлічваюць на другі тур

Стэнаграму скайп-нарады «Гавары праўду» немагчыма чытаць без паблажлівай усмешкі. Вось кажа філосаф Ігар Драко: «Социологические данные относительно округов: в половине из них у нас имеются железные шансы на второй тур. Если второго тура не будет, получим возможность заявить о фальсификациях. По-моему, достаточное основание, чтобы идти до конца».

Трэба быць афігенным рамантыкам, каб забывацца, што ў 2004, 2008 ці 2010 гадах сацыялагічныя дадзеныя былі аналагічныя, але ніякага другога тура Ярмошына не абвяшчала.

У «Гавары праўду» гучалі і галасы рэалістаў. Напрыклад, былога міліцыянта, а пасля палітвязня Сяргея Парсюкевіча з Віцебска: «Про какие встречи с избирателями вы говорите? Про те, на которые пришло несколько человек? Про какие пикеты? В кустах, возле мусорного бака или на пустом стадионе? Практически мы не встречались с основной массой избирателей. Да им это и не интересно».

У адрозненне ад большасці апазіцыйных структур, «Гавары праўду» у гэтых выбарах удзельнічае. Ад пачатку байкатуюць незалежныя прафсаюзы, «Хартыя-97», Хрысціянская дэмакратыя і Зянон Пазняк. Вылучылі кандыдатаў, каб данесці мэсыдж аб праблемах краіны і фальшывасці выбараў, Аб’яднаная грамадзянская партыя і Партыя БНФ. Перад галасаваннем яны сваіх кандыдатаў знялі. Такім чынам, з апазіцыйных сілаў у бюлетэнях застаюцца толькі «Справядлівы свет» Калякіна, група сацыял-дэмакратаў і кандыдаты, падтрыманыя «Гавары праўду». А таксама пралукашэнкаўскія спарынг-партыі такія, як ЛДПБ Гайдукевіча і Кампартыя.

Мікола Бугай

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930