Знайсці
20.09.2012 / 16:0511РусŁacБел

«Нашага сына ў БДУФК пакрыўдзілі»

У мінулыя гады выдатнікам зніжалі плату на 40-60%.

Вітаем вас, шаноўныя. Па-першае, выбачайце, калі ласка, што звяртаемся да газеты і ліст больш падобны да скаргі, але звяртацца больш няма куды. Пішуць вам бацькі студэнта Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізкультуры, Інстытута турызму. Мы на мінулым тыдні сутыкнуліся з жудасным стаўленнем і непавагай з боку кіраўніцтва ВНУ. Спадзяемся, што многія бацькі падзяляюць нашу пазіцыю. Рэч у тым, што ў гэтай ВНУ існуе сістэма, паводле якой за выдатнае навучанне, поспехі ў навуцы, актыўную грамадскую дзейнасць кіраўніцтва зніжае плату на 40-60%. Так было ў мінулыя гады. Сёлета ў ВНУ змяніўся рэктар, і пасля адпачынку, як мы зразумелі, ён скасаваў усе гэтыя зніжкі. Нашы дзеці-выдатнікі пісалі заявы на атрыманне зніжак яшчэ летам (калі ўжо прыйшоў новы рэктар), і нас упэўнівалі, што з такімі баламі за сесію (9-10) зніжка будзе.

Але абурае не тое, што скасавалі зніжкі (у нашай краіне цэлая традыцыя не выконваць сваіх абяцанняў), а тое, што пра гэта сказалі ў апошні дзень аплаты за навучанне. І не афіцыйна на сустрэчы з рэктарам, а праз трэціх асобаў. Мабыць, сорамна было сп. Касячэнку (рэктар БДУФК) у вочы сказаць пра гэта выдатнікам! І дзе студэнтам (шмат хто сам сабе на навучанне зарабляе) і бацькам у апошні момант узяць удвая больш грошай, чым яны разлічвалі? Канечне, пісалі “на зніжку” не ўсе студэнты, а толькі тыя, хто насамрэч найлепш вучыцца. Не сакрэт, што зніжка для многіх студэнтаў была асноўнай матывацыяй добра вучыцца, а цяпер які сэнс, калі ў выдатніка і ў таго, хто вучыцца на 4-5, усё аднолькава? Вельмі добры крок для дэматывацыі студэнтаў! Дзякуй.

даслалі чытачы Бацькі студэнта

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031