Знайсці
20.09.2012 / 10:5826РусŁacБел

Святлана Алексіевіч: Хадзіць на такія выбары — проста непрыстойна

«Столькі падману, хлусьні».

Пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч сказала, што хаця і будзе ў дзень выбараў у Беларусі, але галасаваць ня пойдзе, бо лічыць, што адбываецца чарговае палітычнае шоў. Сьвятлана будзе працаваць над новай кнігай «Час second-hand. Канец чырвонага чалавека».

​​«У тых абставінах, пры той уладзе якая ў нас, усё гэта ілжыва, непрыстойна. Мы па вялікім рахунку ня ведаем, што адбываецца ў краіне, якія сілы, якія людзі насамрэч карыстаюцца даверам, насамрэч могуць нешта зрабіць. Гэта ўсё свавольства, усяўладзьдзе такое. Мы жывём у краіне нічога пра яе ня ведаючы. А ісьці яшчэ раз гэта памнажаць — навошта? Калі сядзяць палітвязьні, калі людзям, якія вылучаюцца, не даюць слова, калі столькі падману, хлусьні, удзельнічаць у гэтым проста непрыстойна. Мы ўсе апынуліся ў пастцы. З аднаго боку, трэба нешта рабіць, а з другога боку, поўнае бясьсільле і немагчымасьць нешта рабіць. Я бачу, што ўсе паралізаваны. Гэта ўжо не страх як такі, а гэта поўнае адчуваньне свайго бясьсільля, бездапаможнасьці. І амаль адчай. Ён ва ўсіх — і ў тых, хто езьдзіць на джыпе і ў тых, хто цягне ад заробку да заробку. Гэта нейкі агульны адчай таго, што мы выпадаем з часу. Поўнае нейкае палітычнае і чалавечае бяспраўе».

Радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера