Знайсці
18.09.2012 / 23:0030РусŁacБел

У Полацкім універсітэце прымушаюць галасаваць датэрмінова

У ПДУ, а дакладна, у інтэрнаце № 5 усіх жыхароў «папрасілі» арганізаваць 99-адсоткавую яўку на выбарчым участку.

18 верасня жыхароў інтэрната № 5 Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта папрасілі прагаласаваць на парламенцкіх выбарах датэрмінова, да пятніцы. Па словах студрады інтэрната, прыходзіў нейкі чалавек «зверху» і загадаў зрабіць 99-адсоткавую яўку на выбарах. Таксама выхавацелькамі інтэрната будзе праводзіцца штодзённы ўлік тых, хто прагаласаваў. Па словах студрады інтэрната, многія сказалі, што будуць галасаваць у асноўны дзень, 23 верасня.

Ніякай патрэбы галасаваць раней часу ў студэнтаў няма. І яўка на выбары, па законе, добраахвотная. Але ж невыпадкова нас так настойліва гоняць на датэрміновае галасаванне. Відаць, хочуць падмяніць нашы бюлетэні ў скрынках уначы, каб стварыць ілюзію «народнай падтрымкі». А мы не дурныя і ўсё бачым.

даслаў чытач ХЗ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930