Знайсці
11.09.2012 / 23:5016РусŁacБел

«Лепш мова з памылкамі, чым ніякай»

Нельга цыкліцца на гэтым.

«Можна выпраўляць памылкі ў мове, але нельга вінаваціць за іх наяўнасьць. Лепш хоць якая (з памылкамі) мова, чым без памылак, але ніякая. Калі будзем людзей вінаваціць і сароміць за памылкі і русізмы, то проста прыйдзем да таго, што людзі і намагацца размаўляць перастануць», — напісаў чытач Віталь у адказ на тлумачэнне рэдактара ў каментах, чаму памылкі ў НН сустракаюцца часцей, чым на расейскамоўных сайтах.

Вось яно:

«Стан мовы НН — гэта адбітак стану мовы вакол нас. Калі мала мовы ў асяроддзі, людзі яе блытаюць. Вось як тут [гаворка была пра памылку ў адным з артыкулаў]: памылка ідзе ў сказе, які мы цытуем. І памылак у першакрыніцах столькі, што іх усе немагчыма заўважыць. Колькасць памылак звязаны з ростам колькасці матэрыялаў і паскарэннем іх публікацыі — гэта важна для чытачоў. А таксама з тым, што якаснай беларускай праверкі арфаграфіі няма. У нас проці расейскамоўных сайтаў два гандыкапы: у іх мора крыніц на расейскай мове і якасная праверка арфаграфіі пад любыя праграмы й кампы. І — так — аўтары таксама прыходзяць у газету з зусім слабым веданнем мовы.

А стаўленне да гэтай праблемы павінна грунтавацца на двух прынцыпах. 1) Трэба цярпліва і паслядоўна правіць, паляпшаць, паказваць, у тым ліку нам, на памылкі. 2) Нельга цыкліцца на гэтым. Ужо сам факт, што аўтары прэс-рэлізу напісалі па-беларуску, варты і годны, нават калі і зрабілі памылку. Іначай, калі цыкліцца, будуць толькі замкнёныя колы самаедства. Любая бел. мова, нават з памылкамі, выйгрышная для нацыі і культуры. Як НН пачатку ХХ ст. ці газеты 20-х у Заходняй Беларусі: там было ўсякага, у тым ліку і ў моўным сэнсе, але гэта не шкодзіла. Ёсць яшчэ і іншы праблемны момант: уцёкі кадраў з беларускіх СМІ ў замежныя. А гэта пытанне ўжо прынцыпаў і жыццёвага выбару».

напісаў чытач Віталь праз каменты

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930